У кастрычніку балянс склаўся на карысьць працаўладкаваньня. На працу было прынята на 3628 чалавек больш, чым звольнена. Усяго ў мінулым месяцы прадпрыемствы ўзялі на працу 63,7 тыс. чалавек, а звольнілі крыху больш за 60 тыс.
У верасьні балянс, наадварот, быў на карысьць звальненьняў.
У справаздачу Белстату не ўключаюцца мікра- і малыя арганізацыі бязь ведамаснай падпарадкаванасьці, піша Reform.
У кастрычніку колькасьць працаўладкаваньняў вырасла на 6,5% у параўнаньні з аналягічным месяцам мінулага году, а ўсяго за студзень–кастрычнік — на 2,7%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фармальна беларускі бізнэс застанецца прыватным, але стане яшчэ больш кантраляваным, — эканаміст КавалкінКолькасьць звальненьняў у кастрычніку гэтага году была меншая на 0,1% у параўнаньні з аналягічным месяцам 2023-га, а за студзень–кастрычнік яна скарацілася на 0,8%.
Па выніках дзесяці месяцаў балянс на карысьць звальненьняў склаўся ў сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках (-9500), апрацоўчай прамысловасьці (-5147), будаўніцтве (-720), аптовым і раздробным гандлі, рамонце аўтамабіляў і матацыклаў (-8229), транспарце і лягістыцы (-4662), дзяржаўным кіраваньні (-343), адукацыі (-7095), ахове здароўя (-1269), творчасьці, спорце, забавах і адпачынку (-2096).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі дадаткова накіраваў на заробкі ў лясной гаспадарцы больш за 9 мільёнаў рублёў