Згодна з дакумэнтам, плятформы TikTok, Facebook, Snapchat, Reddit, X і Instagram будуць абавязаныя прадухіляць рэгістрацыю дзяцей пад пагрозай штрафу да 33 мільёнаў даляраў ЗША, піша Associated Press.
Пры гэтым сацсеткам будзе забаронена патрабаваць у карыстальнікаў дакумэнты — таксама пад пагрозай штрафу. Узрост будуць вызначаць з дапамогай тэхналёгій, на вывучэньне якіх ужо заключаны кантракт з брытанскай кампаніяй Age Check Certification Scheme.
Законапраект у парлямэнт унесла міністарка сувязі Аўстраліі Мішэль Роўлэнд менш за тыдзень таму, 21 лістапада.
«Шырока прызнаецца, што бліжэйшым часам неабходна нешта зрабіць, каб прадухіліць доступ дзяцей і падлеткаў да нефільтраваных і бясконцых патокаў кантэнту», — казала Роўлэнд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму сядзеньне цэлы дзень можа скараціць жыцьцёПаводле яе слоў, 95% бацькоў і апекуноў у Аўстраліі лічаць бясьпеку ў інтэрнэце адной з самых складаных задач пры выхаваньні дзяцей.
28 лістапада законапраект ухваліў Сэнат.
Крытыкуюць законапраект незалежныя дэпутаты, а таксама экспэрты, якія зьвярнуліся з адпаведным лістом да прэм’ер-міністра Аўстраліі Энтані Альбанэзэ, піша AP.
Сярод іншага крытыкі асьцерагаюцца, што забарона на сацсеткі прывядзе да ізаляцыі дзяцей, не дазволіць ім публічна дзяліцца праблемамі і падштурхне іх да выкарыстаньня больш небясьпечных прастор, чым сацсеткі, у якіх ёсьць хоць нейкая мадэрацыя кантэнту.
Пералічаныя ў законапраекце плятформы просяць адкласьці галасаваньне па законапраекце да чэрвеня — прынамсі да моманту, калі стане зразумела, якім чынам правяраць узрост карыстальнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Мінінфарме расказалі, чаму ў Беларусі не блякуюць сацыяльныя сеткі