Амэрыканская валюта патаньнела на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 лістапада.
Курс даляра зьнізіўся да 3,5701 рубля (–0,025; –0,7%). Гэта адбылося ўпершыню з 6 лістапада.
Да гэтага 12 сэсій запар даляр абнаўляў гістарычны максымум — 28 лістапада падаражэў да 3,5951 рубля.
29 лістапада патаньнеў таксама эўра — да 3,795 рубля (–1,5%, +0,0579).
Да гэтага эўрапейская валюта дзьве сэсіі запар ставіла гістарычны максымум — 28 лістапада вырасла да 3,8529 рубля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ковід, вайна, шок. Як і чаму ў Беларусі адбываюцца скачкі курсу даляра ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фармальна беларускі бізнэс застанецца прыватным, але стане яшчэ больш кантраляваным, — эканаміст Кавалкін