«Куды коціцца сьвет». Як прыдумляюць будучыню. Расказвае пісьменьніца Заміроўская

Ці можна сказаць, што творцы — пісьменьнікі, мастакі, стваральнікі кіно — прыдумляюць той сьвет, у якім мы жывём, у тым ліку новыя тэхналёгіі і сацыяльныя нормы?

Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае пісьменьніца Тацяна Заміроўская.

0:35 – Пра апавяданьне «Менавіта тое, чым падаецца», паводле якога маюць здымаць фільм. Як зьявіўся сюжэтны ход, калі людзей, якія адчуваюць настальгію за мяжой і якім у чужаземных краявідах мрояцца беларускія, тэлепартуюць у Беларусь

4:30 – Ці важна, каб фантастычныя элемэнты, датычныя тэхналёгій і таго, як працуе грамадзтва, былі «праўдападобнымі»

8:58 – Ці праўда, што зьмены і ў тэхналёгіях, і ў грамадзтве спачатку прыдумляюць не інжынэры ці палітыкі, а творцы, у тым ліку літаратары

10:12 – Як тэхналёгіі натхняюць творчых людзей у часы гістарычных траўмаў

12:01 – Ці сапраўды «збыліся» ўсе кнігі Віктара Марціновіча

14:03 – Ці магчымы быў бы інтэрнэт і штучны інтэлект у цяперашнім выглядзе бяз кніжак Уільяма Гібсана

15:31 – У якіх кнігах мы цяпер жывём і адкуль бяруцца дыстопіі

17:30 – Ці вучацца дыктатуры з кнігаў

19:20 – У якіх кнігах мы можам жыць неўзабаве

23:25 – Якія элемэнты ўласных кніг хочацца пабачыць у сьвеце навокал, а якія, наадварот, страшна некалі пабачыць

28:48 – Ці засталіся падставы для аптымістычнай думкі, што дыктатура паводле азначэньня прайграе лібэральнай дэмакратыі ў стварэньні новых тэхналёгій

31:45 – Наколькі палохае магчымае далейшае хуткае разьвіцьцё штучнага інтэлекту і чаму

34:20 – Ці апраўданы страх, што з дапамогай альгарытмаў чалавека ўжо можна разумець лепш, чым ён сам разумее сябе, і, адпаведна, ім можна эфэктыўна маніпуляваць

36:44 – Наколькі небясьпечна, што альгарытмы дапамогуць для розных людзей падабраць найбольш праўдападобную хлусьню

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Як папа Францішак рэфармуе каталіцкую царкву
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Вольскі пра музычную індустрыю і песьні штучнага інтэлекту

«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць

Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.

Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.

Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.

Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.

Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт

Apple Podcasts

Spotify

Soundcloud

Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.