Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Куды коціцца сьвет». Вольскі пра музычную індустрыю і песьні штучнага інтэлекту


Каляж: Лявон Вольскі на канцэрце, галава робата-андроіда. Аўтары фота: Kofi Photography і REUTERS/Pierre Albouy
Каляж: Лявон Вольскі на канцэрце, галава робата-андроіда. Аўтары фота: Kofi Photography і REUTERS/Pierre Albouy

Як сучасныя тэхналёгіі мяняюць музыку? Ці можа неўзабаве здарыцца так, што першыя месцы ў гіт-парадах будуць займаць песьні, згенэраванsя штучным інтэлектам?

Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» размаўляем з мастаком, літаратарам, але найперш музыкам і лідэрам шматлікіх музычных праектаў Лявонам Вольскім.

0:54 – Як гурт «Мроя» запісваў першы альбом у сярэдзіне 1980-х і якога абсталяваньня ў канцы 1980-х не было на дзяржаўным радыё ў Беларусі, хоць на Захадзе гэта было пашырана ўжо ў 1960-я.

5:12 – Без чаго з сучасных тэхналёгій гуказапісу і працы з гукам ужо цяжка ўявіць свае канцэрты і працу ў студыі.

6:10 – Ад чаго з сучасных тэхналёгій Лявон Вольскі адмаўляецца.

8:33 – Спрэчкі пра гук. Дзе мяжа паміж «паўнамоцтвамі» музыкі-творцы і гукарэжысэра, прадусара?

10:25 – Ці павінен голас дамінаваць у запісе? Звычкі на постсавецкай прасторы і на Захадзе.

11:52 – Ці могуць новы эфэкт альбо новая апаратура скіраваць музыку ў нейкі стыль.

13:22 – Як Пол Макартні і Рынга Стар з дапамогай новых тэхналёгій змаглі выпусьціць у сьвет песьню Now and Then, якую Джон Ленан запісаў у чарнавіку яшчэ ў 1977 годзе. Ці можа гэта даць натхненьне аднавіць старыя запісы?

15:52 – Як прыбыткі найбольш папулярных заходніх музыкаў абваліліся ад лічбавых тэхналёгіяў і музычнага пірацтва. Ці можна было зарабляць на запісах у Беларусі?

20:14 – Вінілавыя кружэлкі як рытуал і эмацыйная прывязанасьць да іх. Ці ёсьць розьніца ў гуку?

21:25 – Уражаньні ад музыкі, згенэраванай штучным інтэлектам, у тым ліку ад «штучнага Вольскага».

24:19 – Ці зможа ў хуткім часе згенэраваная штучным інтэлектам музыка займаць першыя месцы ў гіт-парадах, падабаючыся людзям больш за музыку, напісаную іншымі людзьмі.

«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць

Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.

Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.

Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.

Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.

Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт

Apple Podcasts

Spotify

Soundcloud

Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG