Парлямэнт Латвіі не падтрымаў забарону на працу грамадзян Беларусі і Расеі ў мясцовых школах

Сьцяг Латвіі. Ілюстрацыйнае фота

Раней з такой прапановай выступіла фракцыя апазыцыйнага Нацыянальнага аб’яднаньня Латвіі. Яна таксама прапанавала забараніць грамадзянам Беларусі і Расеі працаваць журналістамі.

Саэйма Латвіі не прыняла да разгляду папраўкі да закону «Аб адукацыі», якія прадугледжвалі забарону на выкладаньне для грамадзян Беларусі і Расеі, паведамляе Delfi.

27 лістапада большасьць дэпутатаў выступілі супраць перадачы законапраекту на разгляд у парлямэнцкай камісіі.

Раней з прапановай забараніць працу беларусаў і расейцаў у латвійскіх школах празь непрамальнасьць «выхаваньня і навучаньня грамадзянамі краіны-агрэсара» выступіла фракцыя апазыцыйнага Нацыянальнага аб’яднаньня Латвіі.

Гаворка ішла прыкладна аб 200 пэдагогах.

Таксама Нацыянальнае аб’яднаньне прапаноўвала ўвесьці забарону для грамадзян Беларусі і Расеі на працу журналістамі. Гэты законапраект Саэйма таксама адхіліла.

Эдмундс Юрэвіц, кіраўнік фракцыі «Новае адзінства», нагадаў, што ў Латвіі працуюць беларускія журналісты, якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі пацьвердзілі затрыманьне свайго грамадзяніна ў Беларусі праз падазрэньне ў шпіянажы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі з 31 кастрычніка пачала дзейнічаць забарона на рух аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі