Пасьля затрыманьняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам

Ілюстрацыйнае фота

Вядомыя і некаторыя імёны затрыманых.

Пад арыштам застаецца вядомы грамадзкі дзяяч ранейшых гадоў Юрась Кутузаў. Ён у сьледчым ізалятары Горадні. Мяркуючы па ўсім, супраць яго распачалі крымінальную справу. Па якім дакладна артыкуле — пакуль невядома, адзначае Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Ня выйшла з арышту і яшчэ адна з затрыманых — Марыэт Валюк. Паводле некаторых зьвестак яна знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ў Менску. Праўдападобна, ня выйшла на волю і яшчэ адна маладая дзяўчына, імя якой пакуль невядомае.

Агулам пад «зачыстку» ў Смаргоні трапілі каля 12 чалавек, большасьць зь іх выйшла на волю пасьля «содняў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 лістапада: Блогера Казлова, які праз тыдзень меў выйсьці на волю, будуць зноў судзіць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 223 новыя палітвязьні супраць 178 памілаваных: праваабаронцы падлічылі, ці зьменшылася колькасьць палітвязьняў у Беларусі