Свабода запыталася ў яго, ці паўплывае новы статус на працу журналістаў і лёс «Белсату» і якое дачыненьне да пераменаў на «Белсаце» мае Сьвятлана Ціханоўская. Раней Дзікавіцкі вярнуў «Знак Каманднага Гонару», які ўручала Сьвятлана Ціханоўская.
«Усе актары гэтай сытуацыі не папярэдзілі мяне пра тое, што будзе зроблена. Я не аспрэчваю права тэлевізіі вырашаць, хто мае быць кіраўніком таго ці іншага каналу. Другі актар — гэта МЗС Польшчы, бо канал існуе за яго грошы. Трэцім актарам, у пэўным сэнсе, ёсьць кабінэт Сьвятланы Ціханоўскай, адкуль і прыйшла на „Белсат“ Аліна Коўшык. Мяне папярэдзілі за тры гадзіны да таго, як гэта адбылося. Я не лічу гэта да канца сумленным», — кажа Дзікавіцкі.
Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэафармаце на Youtube.
У Аб’яднаным пераходным кабінэце Коўшык была прадстаўніцай па нацыянальным адраджэньні. Да гэтага яна працавала тэлевядоўцай на канале. Адказваючы на пытаньне, ці можа прызначэньне палітыка паўплываць на аб’ектыўнасьць каналу, Дзікавіцкі адказаў:
«Трэба пра гэта запытацца ў самой Аліны Коўшык. Мне падаецца гэта не да канца карэктным, таму што палітыка — гэта адно, а журналістыка — іншае, нягледзячы на тое, што па вялікім рахунку мы на адным баку барыкады. Спадзяюся, што мэта ў нас адна — вольная, незалежная і дэмакратычная Беларусь. Але ўсё-ткі, калі наўпрост палітыкі хацелі б дыктаваць „Белсату“ ці іншым СМІ, што пра іх казаць ці паказваць, гэта было б няправільна. Пры мне „Белсат“ такога ніколі не рабіў», — сказаў Аляксей Дзікавіцкі.
Аліна Коўшык пагадзілася адказаць на пытаньні Свабоды. Інтэрвію з галоўнай рэдактаркай каналу глядзіце на нашым Youtube-канале ў бліжэйшыя дні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніцай тэлеканалу «Белсат» прызначылі Аліну Коўшык. Яны сыходзіць з Каардынацыйнай рады і АПК«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.