Арганізатары грузінскіх пратэстаў з патрабаваньнем паўторных парлямэнцкіх выбараў вырашылі часова распусьціць удзельнікаў акцыі і распрацаваць новы плян дзеяньняў. Рашэньне агучыў адзін зь лідэраў «Кааліцыі за перамены» Зураб Джапарыдзэ, піша «Эхо Кавказа».
«Нам давядзецца неяк пераплянаваць і падумаць пра нешта іншае, не пра тое, што мы тут рабілі», — сказаў ён раніцай 20 лістапада на вуліцы Мелікішвілі ў Тбілісі.
Па словах Джапарыдзэ, урад зьмяніў сваю стратэгію і не перашкаджае перакрыцьцю вуліцы Мелікішвілі. Перакрыцьцё ўжо настолькі непатрэбнае, што, на думку апазыцыйнага дзеяча, нічога ня зьменіць. Таму арганізатары вырашылі, што сёньня ўдзельнікам мітынгу трэба разысьціся, адпачыць і распрацаваць новы плян цягам дня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніка ЦВК Грузіі аблілі фарбай падчас зацьвярджэньня вынікаў парлямэнціх выбараў. Каля будынка ЦВК сутычкіУдзельнікі пратэсту, якія лічаць парлямэнцкія выбары 26 кастрычніка сфальсыфікаванымі і патрабуюць перавыбараў, увечары 19 лістапада вярнуліся на праспэкт Чаўчавадзэ, у раён першага корпусу Тбіліскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, адкуль паліцыя да 7 гадзін раніцы з ужываньнем сілы адціснула ўдзельнікаў акцыі да вуліцы Мелікішвілі.
Раніцай 19 лістапада паліцыя разабрала намёты, усталяваныя каля ўнівэрсытэту з 17 лістапада, і расчысьціла перакрытую пратэстоўцамі дарогу.
Праз прарасейскі курс, які выбрала кіроўная партыя «Грузінская мара», а таксама прасунутыя ёй да прыняцьця законы аб «замежным уплыве» і «прапагандзе ЛГБТК+» Брусэль прыпыніў працэс перамоваў пра далучэньне каўкаскай дзяржавы да Эўразьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Грузіі суд ануляваў вынікі парлямэнцкіх выбараў на 30 выбарчых участках