Пра гэта паведаміла выданьне «Точка», якое ўзяла інтэрвію ў Ганны Канапацкай, прэтэндэнткі на пасаду прэзыдэнта Беларусі.
«Падчас цяперашняй кампаніі яе штаб узначальвае Анатоль Шумчанка — прыкметная фігура ў прадпрымальніцкім руху апошніх дзесяцігодзьдзяў. З Канапацкай зараз працуе група актывістаў, якія былі задзейнічаныя і на выбарах-2020. Частка зь іх — былая моладзь БНФ» — напісала выданьне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд ліквідаваў аб’яднаньне прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва»Анатоль Шумчанка — былы кіраўнік грамадскага аб’яднання «Перспектыва», якое адстойвала інтарэсы індывідуальных прадпрымальнікаў. Вярхоўны суд ліквідаваў яго ў верасьні 2021 году. У Шумчанкі прайшоў ператрус. Пасьля ліквідацыі «Пэрспэктывы» Шумчанка застаўся бяз працы і з таго часу безвынікова спрабаваў працаўладкавацца.
Улетку 2022 году ён разьмясьціў у сацыяльных сетках дадзеныя свайго банкаўскага рахунку з просьбай дапамагчы. Аднак аказалі дапамогу яму нямногія.
«Мінулыя заслугі ўжо нікому сталі не цікавыя, хутка ўсё забыліся, а на маю просьбу дапамагчы большасьць адказала альбо адмовай, альбо простай абыякавасцю», — расказваў Шумчанка «Народнай волі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэра прадпрымальнікаў Шумчанку аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»У 2022 годзе яго аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Улетку 2023 году Шумчанка расказваў, што яго не ўзялі нават кіроўцам на «хуткую».
«Цалкам відавочна, што прычына адмовы ў працы па вакансіях, куды я ўвесь час зьвяртаюся, не ў маіх прафэсійных навыках і якасьцях, а ў мінулай грамадзка-палітычнай дзейнасьці. Учора я адгукнуўся на вакансію кіроўцы „хуткай дапамогі“, а сёньня прыйшла адмова. Характэрна, што там досьвед не патрабаваўся, заробак невысокі (800 рублёў), правы катэгорыі „В“ у мяне ёсьць. Хацеў паслужыць людзям, ратуючы іх, хай і такім чынам, але, значыць, ня лёс» — прыгадвае яго словы «Наша ніва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра будучага прэзыдэнта: «У Беларусі ня дай Божа жанчыну выберуць» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяцёра плюс Канапацкая. Ці здольныя ўлады на тонкую перадвыбарчую гульню