У Беларусі абвясьцілі жоўты ўзровень небясьпекі праз пагоршаньне ўмоў надвор’я

Ілюстрацыйнае фота

Белгідрамэт папярэдзіў аб пагаршэньні ўмоў надвор’я і галалёду на асобных участках дарог.

У Беларусі 15 лістапада абвясьцілі жоўты ўзровень небясьпекі — гэта азначае, што ў асобных раёнах краіны чакаюцца неспрыяльныя мэтэаралягічныя зьявы, звычайныя для тэрыторыі краіны, але якія могуць быць небясьпечнымі для асобных відаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасьці.

У Міністэрстве надзвычайных сытуацыяў Беларусі паведамілі, што ад мокрага сьнегу і дажджоў можа ўскладніцца рух транспарту, павялічыцца рызыкі дарожна-транспартных здарэньняў і траўматызму пешаходаў.

У Міністэрстве жыльлёва-камунальнай гаспадаркі заявілі, што падрыхтавалі да зімы больш за 3,8 тысячы адзінак сьнегапрыбіральнай тэхнікі і назапасілі 197,9 тысячы тон сумесі для абароны вуліц, дарог і пешаходных зон галалёду.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы аўтобус зь беларусамі трапіў у аварыю. Ёсьць пацярпелыя