Дата дня
15 лістапада — Міжнародны дзень пісьменьніка ў зьняволеньні.
Штогод, пачынаючы з 1981 году, у гэты дзень ПЭН-цэнтар, міжнародная пісьменьніцкая праваабарончая арганізацыя выказвае салідарнасьць зь пісьменьнікамі, журналістамі і выдаўцамі, якія зазналі зьняволеньне, перасьлед альбо загінулі.
У часе выбарчай кампаніі 2020 году і пасьля дня галасаваньня дзясяткі беларускіх літаратараў прайшлі праз турмы, частка зь іх, у тым ліку праваабаронца Алесь Бяляцкі, палітык Павал Севярынец і палітоляг Аляксандар Фядута, дагэтуль за кратамі.
З 2013 году традыцыйна ў гэты дзень Беларускі ПЭН і Радыё Свабода абвяшчаюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні або на тэму зьняволеньня.
Гэты дзень у гісторыі
1777 — другі Кантынэнтальны кангрэс Амэрыкі выдаў Артыкулы Канфэдэрацыі, потым зьмененыя на Канстытуцыю ЗША.
1918 — закрылася Сьвіслацкая беларуская настаўніцкая сэмінарыя.
1920 — у Жэнэве прайшло першае пасяджэньне асамблеі Лігі Нацый, створанай годам раней.
1925 — выйшла першая перадача Першага нацыянальнага каналу беларускага радыё.
1932 — у Менску адкрылася Беларуская кансэрваторыя.
1962 — стварылі Саюз кінэматаграфістаў Беларусі.
1983 — Турэцкая рэспубліка Паўночнага Кіпру абвясьціла сваю незалежнасьць, якую прызнала толькі Турэччына.
1988 — Парлямэнт Арганізацыі вызваленьня Палестыны ў выгнаньні абвясьціў аб стварэньні незалежнай дзяржавы Палестына са сталіцай у Ерусаліме.
У гэты дзень нарадзіліся
1738 — Уільям Гершэль, астраном, які адкрыў плянэту Ўран.
1869 — Чарлз Вільсан, брытанскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1927).
1878 — Мэльхісэдэк (ад нараджэньня Міхаіл Паеўскі), мітрапаліт Менскі і Беларускі, які зазнаў перасьлед савецкіх спэцслужбаў.
1907 — Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг, палкоўнік вэрмахту, выканаўца замаху на Адольфа Гітлера.
1918 — Франціш (Францішак) Бартуль, прадпрымальнік, дзяяч паваеннай эміграцыі ў Вялікай Брытаніі і ЗША.
1919 — Алесь Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны і рэлігійны дзяяч у ЗША.
1926 — Мікола Канаш, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
1938 — Віктар Цітоў, беларускі этноляг і гісторык культуры.
У памяці
1630 — Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і астроляг.
1670 — Ян Амас Коменскі, чэскі мысьляр-гуманіст, пэдагог, грамадзкі дзяяч.
1907 — Юзаф Каліноўскі, блізкі паплечнік Кастуся Каліноўскага.
1908 — Цысі, маньчжурская імпэратарка.
1916 — Генрык Сянкевіч, польскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.