Беларусы сталі другой ў колькасьці нацыянальнай групай сярод тых, каго за гэты пэрыяд польскія ўлады ўзялі пад міжнародную абарону. На першым месцы ўкраінцы (2,3 тыс.), на трэцім — расейцы (150).
Агулам за дзевяць месяцаў Польшча выдала 8,4 тысячы адпаведных рашэньняў, зь якіх 4,8 тысячы былі станоўчыя, піша Позірк.
Адмоўныя рашэньні вынесьлі ў дачыненьні да 1200 чалавек, у тым ліку ў адносінах да 500 грамадзян Расеі, 100 — Беларусі, 60 — Індыі. Справы амаль 2,4 тыс. чалавек спыненыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адмоваў стане больш, працэдура ўскладніцца». У чым сутнасьць новай міграцыйнай стратэгіі ПольшчыАгулам за дзевяць месяцаў ва Ўпраўленьне зьвярнуліся па міжнародную абарону 12,3 тыс. замежных грамадзян, у тым ліку 2,9 тыс. беларусаў, 4,5 тыс. украінцаў, 800 расейцаў. У параўнаньні з тым жа пэрыядам 2023 году колькасьць заяў вырасла на 80% (5,5 тыс. чалавек).
Няўрадавы Цэнтар беларускай салідарнасьці са спасылкай на зьвесткі польскіх чыноўнікаў паведамляў, што на 31 сьнежня 2023 году ў Польшчы пражывалі 118 562 грамадзяніны Беларусі з дакумэнтамі, якія тым ці іншым чынам легалізуюць іх у краіне. Сярод іх часовы дазвол на жыхарства мелі 69 399 чалавек, пастаянны ДНЖ — 39 553, дадатковую абарону — 6555, дазвол на знаходжаньне доўгатэрміновага рэзыдэнта ЭЗ — 1160, статус уцекача — 578, часовую абарону — 436, іншыя падставы — 436.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каторы месяц не магу дазнацца, дзе мой пашпарт». Беларускі журналіст ня можа легалізавацца ў Эўропе