У рамках санкцый супраць Расеі і Беларусі Літва анансавала з 11 лістапада узмацненьне кантролю за таварамі двайнога прызначэньня, якія адносяцца да катэгорыі рызыкі і дэкляруюцца як экспарт з краін ЭЗ.
«У межах санкцый супраць Расеі і Беларусі з 11 лістапада будзе ажыцьцяўляцца фізычны кантроль тавараў двайнога прызначэньня на памежных пераходах», — гаворыцца ў заяве Мытні Літвы.
Дэпартамэнт зьбіраецца зьвяртаць асаблівую ўвагу на электронныя кампанэнты, а таксама на тавары, на якія распаўсюджваюцца выключэньні, такія як мэдыцынскае дыягнастычнае абсталяваньне, мэханізмы і запасныя часткі да іх.
«Літоўская мытня на мяжы з Расеяй і Беларусьсю зьяўляецца апошнім зьвяном усіх працэдур для экспарту з ЭЗ, таму неабходна ўлічваць усе рызыкі, якія ўзьнікаюць у гэтым працэсе», — адзначылі ў дэпартамэнце.
Каля 90% грузаў, якія праходзяць празь Літву, зьяўляюцца экспартам з краін ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскія мытнікі затрымалі 13 аўтамабіляў, якія везьлі з ЗША ў Беларусь і Расею ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вільні патлумачылі, чаму прадпрыемствы зь Літвы спрабуюць у абыход санкцый гандляваць зь Беларусьсю і Расеяй