Лукашэнка адкрыў у Менску «кітайскі» басэйн

Аляксандар Лукашэнка падчас адкрыцьця у Менску кітайскага басэйна, Беларусь. 6 лістапада 2024 году

У Менску 6 лістапада адкрылі новы басэйн. Удзельнічалі ва ўрачыстай цырымоніі Аляксандар Лукашэнка, кітайскі пасол у Беларусі Чжан Вэньчуань, беларускія спартоўцы і старшыня Менгарвыканкаму Ўладзімер Кухараў. Спартовы аб'ект пабудавалі ў рамках супрацоўніцтва Беларусі і Кітаю.

Падчас адкрыцьця басэйна Аляксандар Лукашэнка падзякаваў старшыні КНР Сі Цзіньпіну. Лукашэнка сказаў пра значнасьць кітайскай дапамогі ў будаўніцтве важных сацыяльных аб'ектаў у Беларусі. Ён таксама згадаў, што найбліжэйшым часам у Менску завершыцца будоўля футбольнага стадыёна пры падтрымцы Кітаю. Паводле Лукашэнкі, Кітайская Народная Рэспубліка гатовая працягнуць аказаньне тэхнічнай дапамогі ў будучых праектах.

Лукашэнка адзначыў важнасьць сумеснай гісторыі і сацыялістычных каштоўнасьцяў Беларусі і Кітаю, заявіўшы, што падыход да сацыялізму мае падтрымку ў абедзьвюх краінах.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця басэйна, акрамя Лукашэнкі, удзельнічалі кітайскі пасол у Беларусі Чжан Вэньчуань, беларускія спартоўцы і старшыня Менгарвыканкаму Ўладзімер Кухараў.

Аляксандар Лукашэнка ў звароце да спартоўцаў зазначыў, што фінансавая падтрымка з боку дзяржавы будзе залежаць ад іхных посьпехаў. Ён выказаў незадаволенасьць вынікамі ў некаторых відах спорту, такіх як футбол. Лукашэнка заклікаў спартоўцаў да самааддачы, бо ад іх чакаюць высокіх дасягненьняў на Алімпійскіх гульнях і іншых міжнародных спаборніцтвах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СТВ не пакажа матчу менскага «Дынама» ў Варшаве, на які беларусы зьбіраюцца са сьцягамі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Таварыскую сустрэчу дзьвюх беларускіх футбольных камандаў спынілі праз масавую бойку