Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Радыё Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Палітвязьня Арцёма Зянькова затрымалі 11 жніўня 2024 году. 6 лістапада яго пачынаюць судзіць паводле арт. 361-2 («Фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня) Крымінальнага кодэксу. Працэс праходзіць у Менскім гарадзкім судзе. Справу разглядае судзьдзя Жанна Брысіна.
Арцём займаецца фатаздымкай і мае фірму, якая здае ў арэнду фотаабсталяванне. Мае жонку і непаўналетняе дзіця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: фігуранта «справы Ціханоўскага» Арановіча 5 месяцаў трымаюць у рэжыме інкамунікада