Дзеля таго, каб унесьці ў Канстытуцыю штату папраўкі, было неабходна набраць 60% галасоў. Большасьць тых, хто прагаласаваў, падтрымалі пашырэньне права на аборт, але адсотак не дабраўся да патрэбнага парогу, піша AP.
Гэта азначае перамогу губэрнатара-рэспубліканца Рона Дэ Сантыса ў ягонай ідэі пакінуць агульнаамэрыканскую забарону на большасьць абортаў пасьля 6-тыднёвага тэрміну цяжарнасьці.
Затое прыхільнікі права на аборты перамаглі ў Каларада, Мэрылэндзе і Нью-Ёрку.
Гэта першая перамога прыхільнікаў права на аборты ў цэлым па краіне пасьля таго, як у 2022 годзе Вярхоўны суд прыняў рашэньне, якое спыніла агульнае права на аборты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары прэзыдэнта ЗША: Гарыс ці Трамп? Мапа галасаваньняГаласаваньне ў гэтым пытаньні ў штаце Каларада перавысіла 55% падтрымкі, неабходнай для прыняцьця папраўкі. Акрамя замацаваньня доступу да абортаў, гэта таксама адмяняе ранейшую папраўку, якая забараняла выкарыстоўваць дзяржаўнае і мясцовае ўрадавае фінансаваньне для такіх апэрацый. Гэта ж адкрывае магчымасьці страхаваньня дзяржаўных службоўцаў.
У Мэрылэндзе папраўка аб праве на аборт — юрыдычная зьмена, якая не паўплывае на доступ да абортаў у штаце, дзе гэта ўжо дазволена.
Сёлета кампаніі за права на аборт маюць вялікі ўздым у зборы сродкаў. Намаганьні іхных апанэнтаў засяроджаныя хутчэй не на імкненьні паказаць амаральнасьць абортаў, а на тым, каб паказаць папраўкі да мясцовых законаў як занадта экстрэмальныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэланія Трамп выступіла за права жанчын на аборты. Прэзыдэнт Трамп спрыяў абмежаваньню гэтага права