2 лістапада ў Кацярыны Андрэевай дзень нараджэньня, ужо чацвёрты раз журналістка сустракае яго за кратамі. Тэлеканал «Настоящее время» пагаварыў зь сябрамі і калегамі Ігара і Кацярыны і расказвае гісторыю каханьня іх сям’і.
Ігар Ільяш і карэспандэнтка тэлеканалу Белсат Кацярына Андрэева — прафэсійныя журналісты. Андрэева ўжо чатыры гады знаходзіцца за кратамі за асьвятленьне пратэстаў 2020 году супраць Аляксандра Лукашэнкі. На яе завялі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах, а пазьней дадалі яшчэ 8 гадоў калёніі, абвінаваціўшы яшчэ ў здрадзе дзяржаве.
20 кастрычніка 2024 году Ігара Ільяша затрымалі ў Менску — нібыта за садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці. Цяпер ён таксама знаходзіцца за кратамі ў СІЗА, яму пагражае працяглы тэрмін.