Усе жыхары ЭЗ павінныя забясьпечыць сябе запасамі самага неабходнага на 72 гадзіны, параіла Эўракамісія. Парада зьмяшчаецца ў дакладзе аб узмацненьні цывільнага і вайсковага забесьпячэньня.
Пра гэта паведамляе DW.
Эўракамісія параіла жыхарам краінаў ЭЗ абзавесьціся запасамі самага неабходнага на трое содняў на выпадак крызісных сытуацый, такіх як кібэратакі і дывэрсіі. Такая парада зьмяшчаецца ў прадстаўленым у сераду, 30 кастрычніка, дакладзе рэгулятара аб узмацненьні цывільнага і вайсковага забесьпячэньня.
Аўтары дакладу раяць распрацаваць інструкцыі для грамадзянаў у забесьпячэньні сябе прадметамі першай неабходнасьці, а таксама на выпадак хімічных, біялягічных ці ядзерных інцыдэнтаў.
Адзін клік здольны вывесьці з ладу электрасеткі і пагрузіць у цемру цэлыя гарады, адзначыла старшыня Эўракамісіі Ўрзуля фон дэр Ляен.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцслужбы Нямеччыны папярэджваюць пра ваенную пагрозу з боку Расеі