Ужо сёньня: 40 гадоў таму памёр мастак Пётра Сергіевіч

Пётра Сергіевіч, аўтапартрэт

Падзеі 1 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

1 лістапада 1984 году ў Вільні памёр Пётра Сергіевіч, беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст, адзін з самых значных заходнебеларускіх мастакоў. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы.

Нарадзіўся ў вёсцы Стаўрова Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Большую частку жыцьця пражыў у Вільні.

Пётра Сергіевіч — аўтар галерэі мастацкіх вобразаў славутых сыноў Беларусі, стваральнік сюжэтна-тэматычных і гістарычных твораў («Шляхам жыцьця», «Усяслаў Полацкі», «А хто там ідзе» і інш.). Пісаў гістарычныя кампазыцыі (любімыя героі: Усяслаў Чарадзей, Францішак Скарына, Кастусь Каліноўскі), стварыў шмат партрэтаў сваіх сучасьнікаў (Максім Танк, Адам Станкевіч, Язэп Драздовіч, Уладзіслава Луцэвіч, Вацлаў Іваноўскі і інш.), ствараў фрэскі для касьцёлаў, рабіў ілюстрацыі для кніг і часопісаў, сам выдаваў культуралягічны часопіс «Нёман» (у 1932 г.), дзе выступаў як бліскучы публіцыст і гісторык мастацтва.

Творы Пятра Сергіевіча захоўваюцца ў прыватных і дзяржаўных зборах ЗША, Нямеччыны, Польшчы, Літвы, Расеі, Беларусі.

Пётра Сергіевіч. Валер Урублеўскі і Кастусь Каліноўскі робяць агляд паўстанцаў

Таксама ў гэты дзень

1937 — у Курапатах НКВД расстраляў 11 біскупаў і сьвятароў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

1755 — Лісабонскі землятрус, у выніку якога загінулі каля 60 тысячаў чалавек.

1800 — у Вашынгтоне скончылася будаўніцтва Белага дома, афіцыйнай рэзыдэнцыі прэзыдэнта ЗША.

Белы дом

1987 — у Купалаўскім сквэры ў Менску прайшло адзначэньне Дзядоў, арганізаванае аб’яднаньнямі «Тутэйшыя» і «Талака», дзе ўпершыню шырока заявілі пра рэпрэсіі ў БССР.

Анатоль Сыс на Дзядах у сквэры Янкі Купалы ў Менску, 1 лістапада 1987

1992 — у Менску адбыўся першы (устаноўчы) сойм Згуртаваньня беларускай шляхты. Быў прыняты статут і выбрана кіраўніцтва арганізацыі. Старшынём ЗБШ стаў доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч.

1993 — уступіла ў сілу Маастрыхцкая дамова, якая паклала пачатак Эўрапейскаму Зьвязу.

У гэты дзень нарадзіліся

1868Дзьмітры Даўгяла, беларускі археограф і гісторык.

1873 Іван Замоцін, беларускі літаратуразнавец.

1890Глеб Бонч-Асмалоўскі, антраполяг, археоляг, этнограф, прафэсар, доктар гістарычных навук. Сын «чорнаперадзельцаў» Анатоля і Варвары Бонч-Асмалоўскіх.

1895Уладзімер Крыловіч, актор, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатру. Заслужаны артыст Беларусі (1931).

1908Яўгенія Пфляўмбаўм, паэтка й перакладчыца.

1912Янка Золак, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзяяч, выдавец на эміграцыі ў ЗША.

1915Міхась Кавыль, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзяяч у замежжы.

Выданьне паэзіі Міхася Кавыля

1933 Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменьнік.

Вячаслаў Адамчык

У памяці

1888 Мікалай Перавальскі (Пржавальскі), расейскі географ і вандроўнік беларускага паходжаньня.

Мікалай Пржавальскі

1893Ян Матэйка, польскі мастак.

Люблінская унія. Ян Матэйка

1971Міхаіл Ром, савецкі рэжысэр і сцэнарыст.

1972 Эзра Паўнд, амэрыканскі паэт.

Эзра Паўнд