Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў 29 кастрычніка, што дамовіўся з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёлем аб актывізацыі кантактаў паміж дзьвюма краінамі на ўсіх узроўнях для распрацоўкі контразахадаў і стратэгіі рэагаваньня на ўдзел Паўночнай Карэі ў вайне ва Ўкраіне, піша «Голас Амэрыкі».
У рэзюмэ тэлефоннай размовы зь Юн Сок Ёлем, апублікаваным у сацыяльнай сетцы Х, Зяленскі паведаміў, што два лідэры дамовіліся ўзмацніць абмен дадзенымі выведак і экспэртызай.
«У рамках гэтага пагадненьня Ўкраіна і Рэспубліка Карэя неўзабаве абмяняюцца дэлегацыямі для каардынацыі дзеяньняў», — сказаў ён.
Зяленскі паведаміў, што падзяліўся зьвесткамі аб разьмяшчэньні 3 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў на расейскіх палігонах паблізу зоны баявых дзеяньняў, адзначыўшы, што, як чакаецца, іх прысутнасьць павялічыцца прыкладна да 12 тысяч.
«Мы дамовіліся ўзмацніць абмен дадзенымі выведкі і экспэртызай, актывізаваць кантакты на ўсіх узроўнях, асабліва на вышэйшым, каб выпрацаваць стратэгію дзеяньняў і контразахадаў дзеля пераадоленьня гэтай эскаляцыі, а таксама каб прыцягнуць да супрацоўніцтва нашых агульных партнэраў», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіну наведвае прэзыдэнт Паўднёвай Карэі