Ужо сёньня: у Беларусі адзначаюць Дзяды, 115 гадоў з дня нараджэньня Максіма Лужаніна

Кальварыйскія могілкі ў Менску

Падзеі 2 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Даты дня

Дзяды — старадаўняя народна-рэлігійная традыцыя памінаньня продкаў. У гэты дзень наведваюць магілы продкаў і памінаюць іх за сямейным сталом.

Паводле каталіцкага календара 1 лістапада — Дзень усіх сьвятых, 2 лістапада — Дзень задушны. Праваслаўныя вернікі адзначаюць Зьмітраўскую памінальную суботу ў першую суботу перад 8 лістапада.

У першай палове 1990-х у Беларусі Дзяды былі афіцыйным выходным днём і адзначаліся 2 лістапада.

Гэты дзень у гісторыі

1648 — упершыню ў Рэчы Паспалітай быў учынены габрэйскі пагром. Здарылася гэта на ўкраінскіх землях, а загадаў зрабіць пагром Багдан Хмяльніцкі. Ягоны загад абярнуўся сапраўднай трагедыяй. За адзін дзень казакі забілі больш як 12 тысяч габрэяў.

1721 — Расею аб’явілі імпэрыяй, а Пятра І імпэратарам.

1769 — упала вежа Віленскай катэдры, загінулі 6 ксяндзоў.

1939 — на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету СССР у Маскве быў прыняты закон аб улучэньні Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюзу і ўваходжаньні яе ў Беларускую ССР.

1967 — у Менску быў адкрыты Дзяржаўны музэй Беларусі. На сёньня гэта найбуйнейшая беларуская скарбніца духоўных і матэрыяльных здабыткаў культуры, яе цяперашняя назва — Нацыянальны музэй гісторыі і культуры Беларусі.

2002 — ва ўрочышчы Курапаты ўсталяваны крыж-капліца з абразом Маці Божай Курапацкай усіх нявінна расстраляных аўтарства Аляксея Марачкіна.

Курапаты

2020 — у Менску на марш пратэсту пэнсіянэраў выйшла больш за тысячу чалавек.

Марш пэнсіянэраў у Менску, 2 лістапада 2020 году

У гэты дзень нарадзіліся


1836 Міхал Андрыёлі, беларускі мастак і ўдзельнік паўстаньня Каліноўскага.

Міхал Эльвіра Андрыёлі. Войскі Грачэха. Ілюстрацыя да паэмы „Пан Тадэвуш“ Адама Міцкевіча

1842 Фэлікс Зянковіч, навуковец-прыродазнаўца, удзельнік паўстаньня Каліноўскага.

1845 — Леанард Іваноўскі, гаспадарчы дзяяч, бацька выбітных дзеячоў розных нацыяў: беларусаў Вацлава і Алены, палякаў Ежы і Станіслава, літоўца Тадаса.

1869Ёсіф Стаброўскі, археоляг, краязнаўца, філёзаф, вынаходнік. Заснавальнік аднаго з найстарэйшых у Беларусі Слонімскага краязнаўчага музэю.

1902Станіслаў Грынкевіч, беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч.

1906Зьміцер Бяляцкі, беларускі мэдык і навуковец, дзяржаўны дзяяч.

1909Максім Лужанін, беларускі паэт, перакладчык, які быў сакратаром Якуба Коласа і напісаў кнігу «Колас расказвае пра сябе».

Максім Лужанін

1913 Мікалай Сірата, беларускі фізык, акадэмік.

1930Алесь Баршчэўскі-Барскі, паэт і дзеяч беларускай супольнасьці ў Польшчы.

1960 Алесь Наварыч, пісьменьнік.

1972Руслан Салей, беларускі хакеіст.

Руслан Салей

У памяці

1903 Адам Плуг, беларускі пісьменьнік і журналіст.

1959 Аляксандар Орса, беларускі пэдагог, грамадзкі і палітычны дзяяч, міністар асьветы ва Ўрадзе БНР на эміграцыі, адзін з заснавальнікаў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня.

2007 Аўгіньня Кавалюк, паэтка, беларуская актывістка ў Санкт-Пецярбургу.

2007Уладзімер Кулажанка, вучоны эканаміст, палітык і журналіст.

Уладзімер Кулажанка

2021 Вальмен Аладаў, менскі архітэктар, аўтар ансамблю дамоў на скрыжаваньні пр. Незалежнасьці і вул. Казлова, Камароўскага рынку і інш.