Вынесьлі прысуд ужо 12-й групе людзей, якіх судзілі паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») за акцыю пратэсту 10 жніўня 2020 году ў Берасьці, паведамляе «Берасьцейская Вясна».
Як вынікае з прэс-рэлізу суда, шасьці абвінавачаным прысудзілі наступныя тэрміны:
- Андрэй Карчага, Сяргей Пятручык, Дзьмітры Буланаў, Валеры Мароз — кожнаму па 1 годзе 6 месяцаў калёніі,
- Таісія Літвінава — 1 год 6 месяцаў калёніі (разам з папярэдняй судзімасьцю па «наркатычным» арт. 328 атрымала 11 гадоў калёніі і штраф),
- Ірына Сарока — 2 гады «хатняй хіміі» (абмежаваньня свабоды без накіраваньня ў папраўчую ўстанову).
Суд над імі праходзіў з 23 кастрычніка ў Ленінскім судзе Берасьця. Разглядаў крымінальную справу судзьдзя Сьвятаслаў Каліна. Прысуд агучылі 25 верасьня.
Пра шахматыста Дзьмітрыя Буланава сілавікі публікавалі відэа ў ліпені 2023 году. Тады мужчыну прымусілі на камэру прызнавацца ва «ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе». Ён казаў, што зьяўляецца прафэсійным шахматыстам, уваходзіць у 30 лепшых шахматыстаў Беларусі.
Агулам праваабаронцам ужо вядома пра 67 асуджаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу за пратэсты ў Берасьці, якія праходзілі 10 жніўня 2020 году. Па такім артыкуле за пратэсты таго дня судзяць з фармулёўкамі «выкрыквалі лёзунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку» — гэта значыць людзей судзяць за рэалізацыю права на мірны пратэст, адзначаюць праваабаронцы. Абсалютную большасьць асуджаных за тыя акцыі пратэсту асудзілі на пазбаўленьне волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці прайшоў 11-ы групавы суд за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 году ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці яшчэ 5 чалавек асудзілі за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту 2020 году ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці за ўдзел у пасьлявыбарных пратэстах асудзілі адразу 11 чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На лаве падсудных — 10 чалавек: у Берасьці пачаўся новы масавы суд за ўдзел у пратэстах 2020 году ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаўся чарговы масавы суд у Берасьці за пратэсты 2020-га