Скарачэньні так ці інакш закрануць усе заводы Volkswagen, паведаміла кіраўніца вытворчай рады канцэрну Даніэла Кавала.
Канцэрн плянуе цалкам перамясьціць некаторыя аддзелы і вытворчыя магутнасьці за мяжу.
На заводах Volkswagen у Нямеччыне працуюць больш за 120 тысяч чалавек, каля паловы зь іх — у Вольфсбургу. Агулам у Нямеччыне знаходзяцца дзесяць заводаў канцэрну.
У верасьні канцэрн Volkswagen адмяніў гарантыю занятасьці для супрацоўнікаў, якая дзейнічала больш за 30 гадоў. З 2025 году можна будзе вызваляць ад працы рабочых любога зьвяна.
На 30 кастрычніка заплянавана сустрэча прадстаўнікоў профільнага прафсаюза IG Metall з прадстаўнікамі Volkswagen. Канцэрн патрабуе скарачэньня заробкаў на 10%. У верасьні з цэнтральнага офіса Volkswagen прагучала заява аб тым, што выкліканыя ўнутранымі праблемамі звальненьні больш ня будуць выключацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітайцы шпіёнілі за кампаніяй Volkswagen. Скрадзены тысячы файлаў