Пра новую забарону абвясьціў кіраўнік ведамства Махамад Халед Ханафі, паведамляе Amu TV.
У жніўні 2024 году ў Афганістане прынялі закон з 35 артыкулаў, які, сярод іншага, забараняе жанчынам гаварыць у грамадзкіх месцах і знаходзіцца з адкрытым тварам на публіцы. Новыя забароны, паводле ўладаў, былі прынятыя ў мэтах барацьбы з распустай і заахвочваньня цноты.
«Як жанчыны, якія зьяўляюцца адзінымі карміцелямі сваіх сем’яў, могуць купляць хлеб, зьвяртацца па мэдычную дапамогу або проста існаваць, калі нават іх голас забаронены?» — сказала тэлеканалу адна з актывістак руху за правы жанчын.
Згодна з артыкулам 13 закону, жаночы голас прыраўнаны да распусты. Талібы назвалі жаночы голас «інтымным» і забаранілі жанчынам сьпяваць, гаварыць ці чытаць услых у грамадзкіх месцах. Усё гэта дазволена рабіць дома, але толькі так, каб голас ня быў чуваць звонку.
Пасьля прыходу да ўлады ў жніўні 2021 году талібы абяцалі выконваць правы жанчын, але неўзабаве сталі ўводзіць абмежаваньні. Ісламісты ліквідавалі Міністэрства па справах жанчын, якое існавала 20 гадоў, абмежавалі доступ да школьнай адукацыі для дзяўчынак, забаранілі жанчынам вучыцца ва ўнівэрсытэтах, працаваць у няўрадавых арганізацыях і займацца спортам, а тэлевядоўцаў абавязалі насіць хіджаб.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Талібан» увёў у Афганістане «забарону на фатаздымкі», але яе немагчыма выканаць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы закон талібаў пра мараль пагаршае і без таго цяжкое становішча афганскіх жанчын