FAA адзначае, што аэратаксі стануць першай абсалютна новай катэгорыяй грамадзянскіх самалётаў з моманту зьяўленьня верталётаў у 1940-х гадах. Чакаецца, што прыняцьце гэтых нормаў стане адной з апошніх фармальных працэдур перад уводам гэтых транспартных сродкаў у эксплёатацыю.
Пры гэтым гаворка ідзе аб паветраных транспартных сродках, якія прадугледжваюць як перавозку людзей і грузаў, так і розныя апэрацыі ў гарадзкой і сельскай мясцовасьці (напрыклад, аказаньне хуткай мэдыцынскай дапамогі).
Канчатковыя правілы тычацца кваліфікацыйных патрабаванняў да інструктараў і пілотаў лятальных апаратаў з характарыстыкамі як самалётаў, так і верталётаў. У прыватнасьці, аэратаксі змогуць узьлятаць і прызямляцца вертыкальна, а асноўная частка палёту тэхнічна будзе больш нагадваць невялікі самалёт.
Новыя правілы таксама распаўсюджваюцца на эксплёатацыйныя патрабаваньні, уключаючы бясьпечную вышыню палёту і неабходную бачнасьць.
Новыя правілы падрыхтоўкі і кваліфікацыі пілётаў былі неабходныя, паколькі існуючыя дакумэнты не распаўсюджваліся на гэтую новую катэгорыю самалётаў.
Амэрыканскія кампаніі і арганізацыі даўно працуюць над стварэньнем паветранага таксі. Аб сваіх распрацоўках у гэтай сфэры раней распавядалі такія кампаніі, як Uber, Archer Aviation, Joby Aviation, Wisk Aero, агенцтва NASA і іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея пашырае свае лябараторыі па сьмяротнай біялягічнай зброі, — The Washington Post