Пераможцамі сталі дызайнэры Сьвятлана Дземідовіч і Лукаш Левандоўскі за вокладку кнігі Насты Кудасавай «Побач»: «За графічнае адлюстраваньне пачуцьцяў, што мы перажываем, і ўвасабленьне паэтычнага сьвету ў адметных візуальных вобразах».
Пераможцу абвесьціла старшыня Беларускага ПЭНа Тацяна Нядбай.
Гэта адбылося падчас фэстывалю «Бардаўская восень» у Бельску Падляскім 25 кастрычніка.
Сёлета на прэмію за найлепшую кніжную вокладку намінавалася 37 кніг. У кароткі сьпіс журы абрала 9 вокладак:
- Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі «Анталягія паэтак: выбранае Вальжынай Морт»
- Сяргей Шабохін — вокладка кнігі Зінаіды Бандарынай «Да новага заўтра»
- Анатоль Лазар — вокладка кнігі Алеся Разанава «З маланкаю ў сэрцы»
- Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Мэіра Шалева «За сіняй гарой»
- Адам Паўлоўскі — вокладка кнігі Андрэя Сцепанюка «Зямля над белай ракой»
- Святлана Дземідовіч, Лукаш Левандоўскі — вокладка кнігі Насты Кудасавай, Святланы Дземідовіч «Побач»
- Сяргей Шабохін — вокладка кнігі Яўгеніі Пфляўмбаўм «Сонца»
- Сяргей Шаматульскі — вокладка кнігі Сяргея Лескеця «Шэпт»
- Артур Камароўскі, Ксенія Шталенкова — вокладка кнігі Артура Камароўскага «Corpus Vile»
Як паведамляе Беларускі ПЭН, кароткі спіс абіраўся рэйтынгавым галасаваньнем: сябры журы ацэньвалі кожную вокладку па дзесяцібальнай шкале, адзнакі сумаваліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пераможцам прэміі Анемпадыстава стала Яна Галушкіна за дызайн кнігі «Людзі Лесу»- Сёлета ў складзе Аргкамітэту прэміі Беларускі ПЭН і «Fundacja Open Culture». Партнёрамі прэміі сталі ТАА «H&L» і кампанія «Laut-Foreigner». Партнэр цырымоніі ўзнагароджання — Фонд TUTAKA.
- Прэмія заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў — мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуроляга Міхала Анемпадыстава. Першым пераможцам прэміі стаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку кнігі «Віленскі покер» Рычарда Гавяліса. 2022 год стаў першым, калі прэмія праходзіла не ў Беларусі. Пераможцам тады стаў дызайнер Анатоль Лазар, які стварыў вокладку кнігі «(Не)расстраляныя» пра беларускіх культурных дзеячаў — ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Узнагароду мінулага года атрымалі дызайнерка Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA.
- Фэстываль «Бардаўская восень» пачаўся на Падляшшы ў 29-ы раз.