«Нам патрэбен справядлівы мір ва Ўкраіне». Гутэрыш заявіў Пуціну, што ўварваньне ва Ўкраіну парушае Статут ААН

Антонію Гутэрыш і і Ўладзімір Пуцін. Казань, 24 лістапада 2024

Генэральны сакратар ААН заявіў Пуціну, што расейскае ўварваньне ва Ўкраіну парушае міжнароднае права.

Дэталі сустрэчы генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным паведамілі ў ААН.

У заяве ААН па выніках сустрэчы 24 кастрычніка на саміце BRICS у Казані гаворыцца, што Гутэрыш паўтарыў сваю пазыцыю адносна расейскага ўварваньня ва Ўкраіну падчас іх асабістай сустрэчы, першай з красавіка 2022 году. Ён заявіў Пуціну, што расейскае ўварваньне ва Ўкраіну парушае Статут ААН і міжнароднае права.


У сваёй прамове на саміце перад сустрэчы Пуціным генэральны сактарар ААН заклікаў дэлегатаў саміту да «справядлівага міру» ва Ўкраіне.

«Нам патрэбен мір ва Ўкраіне. Справядлівы мір у адпаведнасьці са Статутам ААН, міжнародным правам і рэзалюцыяй Генасамблеі ААН», — сказаў ён.

У трохдзённым саміце ў Казані ўзялі ўдзел прадстаўнікі іншых краін BRICS — Бразыліі, Індыі, Кітая і ПАР, а таксама кіраўнікі або прадстаўнікі 36 краін, у тым ліку Ірана і Турэччыны.

22 кастрычніка ў Казань таксама прыбыў генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш, які не прыехаў на саміт міру, арганізаваны Ўкраінай і Швайцарыяй у чэрвені 2024 году. МЗС Украіны з гэтай нагоды крытыкаваў Гутэрыша.

На саміце быў таксама Аляксандар Лукашэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка скрытыкаваў статус Беларусі ў BRICS і дапусьціў, што на выбарах-2020 былі фальсыфікацыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны BRICS не прыйшлі да згоды ў пытаньні Ўкраіны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што такое BRICS і якія краіны ўваходзяць у гэтую групу? МАПА