Пра вынікі допытаў на тэлеканале TVN24 расказаў міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі. Ён адзначыў, што затрыманы грамадзянін Украіны прызнаўся ў супрацы з расейскімі спэцслужбамі і плянаваў падпал фабрыкі ва Ўроцлаве.
На 23 кастрычніка Сікорскі анансаваў абвяшчэньне рашэньняў у сувязі з гэтай справай. Гаворыцца аб плянах Расеі падпальваць стратэгічныя прадпрыемствы па цэлай Эўропе.
51-гадовы грамадзянін Ўкраіны пайшоў на пагадненьне з польскай пракуратурай і расказаў абставіны справы. Але суд ва Ўроцлаве адхіліў пагадненьне абвінавачанага з пракуратурай, палічыўшы вырак у 3 гады турмы занадта лагодным. Агент расейскіх спэцслужбаў меўся падпаліць уроцлаўскую фабрыку фарбаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне заявілі аб выяўленьні групы грамадзян, якія рыхтавалі падпалы гандлёвых цэнтраў у ЭўропеАгенцыя ўнутранай бясьпекі Польшчы затрымала мужчыну ў сярэдзіне лютага. Тады заяўлялася, што ён дзейнічаў у арганізаванай групе.
21 траўня прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск паведаміў аб арышце дзевяці чалавек, сярод якіх былі грамадзяне Ўкраіны, Беларусі і Польшчы, якія падазраваліся ў зьдзяйсьненьні дывэрсій на заказ расейскіх спэцслужбаў. Гаварылася пра спробы падпалу заводу па вытворчасьці фарбаў ва Ўроцлаве, дывэрсіях у Літве і падпале складу IКЕА.
Пра падпалы выказваўся і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, ён заяўляў пра тое, што гэта робіцца ў інтарэсах замежных спэцслужбаў.
Польскія спэцслужбы ў апошнія гады неаднаразова затрымлівалі сваіх і замежных грамадзян у падазрэньнях у дывэрсіях у інтарэсах Крамля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы знайшлі і арыштавалі асуджаную за шпіянаж беларуску, якую раней былі адпусьцілі