Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы знайшлі і арыштавалі асуджаную за шпіянаж беларуску, якую раней былі адпусьцілі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У сьнежні летась беларусцы Марыі Мядзьведзевай скасавалі арышт.

Раней асуджаную за шпіянаж беларуску Марыю Мядзьведзеву 18 чэрвеня арыштавалі на 3 месяцы , паведамляе польскае выданьне Fakt.

У сьнежні 2023 год3 Люблінскі акруговы суд вынес вырак 14 з 16 абвінавачаным за ўдзел у падрыхтоўцы дывэрсій і шпіянажы на карысьць Расеі. Сярод 16 абвінавачаных было трое беларусаў, у тым ліку Марыя Мядзьведзева. Марыя атрымала пакараньне ў 1 год і 1 месяц турмы. Суд вырашыў вызваліць з-пад варты Марыю і двух мужчын, бо яны адбылі значную частку пакараньня да суду.

Як пісала Rzeczpospolita, пасьля абвяшчэньня прысуду і вызваленьня з-пад варты Марыя прапала. Яна падала заяву на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне, але не прыйшла ў варшаўскі суд, які мусіў прыняць рашэньне. Суд пастанавіў затрымаць яе і адправіць у турму.

За што судзілі іншаземцаў у Польшчы

16 абвінавачаных іншаземцаў судзілі за ўдзел у падрыхтоўцы дывэрсій і дывэрсійных акцый у Польшчы. Група, якой дыстанцыйна, хутчэй за ўсё, кіраваў супрацоўнік ФСБ Расеі, сачыла за аэрапортамі, плянавала падрывы цягнікоў і нават забойствы. Гэта была найбуйнейшая ў гісторыі шпіёнская сетка ў Польшчы, а яе раскрыцьцё называлі вялікім посьпехам Агенцтва ўнутранай бясьпекі.

Усе яны — 13 украінцаў, двое беларусаў і адзін расеец — прызналі сваю віну. Падчас суду двое адмовіліся ад пагадненьня з пракуратурай, суд над імі працягнецца.

Траім абвясьцілі мінімальныя прысуды — ад 1 да 1,5 года пазбаўленьня волі. Суд скасаваў ім часовы арышт, пад якім яны знаходзіліся з сакавіка 2023 году. Аказваецца, ніхто зь іх — Артур М., Яраслаў Б. і Марыя Мядзьведзева — да сёньня не сядзеў за кратамі.

Большасьць удзельнікаў расейскай шпіёнскай сеткі цяпер у турмах.

Вядома, што беларуска Марыя Мядзьведзева, якой цяпер 20 гадоў, дазволіла пералічваць грошы на свой рахунак для шпіёнскай сеткі. Яна таксама дапамагала распаўсюджваць улёткі, закліканыя распальваць настроі супраць украінцаў. Да арышту яна вучылася ў Варшаве.

З абвінавачаньня вынікае, што большасьць удзельнікаў шпіёнскай сеткі былі завэрбаваныя ва Ўкраіне — яны прыехалі ў Польшчу як уцекачы.

Паводле зьвестак Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы і люблінскага аддзелу Нацыянальнай пракуратуры, члены сеткі «мелі розныя веды пра сапраўднага заказчыка, але „ўсьведамлялі, што дзейнічаюць у інтарэсах Расеі“». Яны атрымалі плату за свае заданьні: 5 даляраў за расклейваньне ўлёткі, 300–400 даляраў за ўсталяваньне камэры, да 10 000 даляраў за пуск цягніка пад адхон. Плацілі ім крыптавалютамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG