Кіраваць заняткамі даручылі начальніку ўпраўленьня тэрытарыяльнай абароны – намесьніку начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Андрэю Краўчанку. У мерапрыемстве возьмуць удзел «службовыя асобы Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту, адміністрацый раёнаў і вайсковых камісарыятаў Менску».
Мэта трэнаваньня — удасканаленьне практычных навыкаў службовых асоб.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў пэрыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асобаў, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе. Аднак у цяперашняй беларускай рэчаіснасьці ўлады маюць крыху іншы плян на такое фармаваньне.
Міністар абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Менскага гарадзкога і абласных, а таксама вайсковымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 году ў Гомлі заяўляў, што тэрытарыяльная абарона «з сыстэмы забесьпячэньня трансфармуецца ў паўнавартасную баявую, успамінае Позірк.
Рэжым Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэньні, трэнінгі, зборы на фоне абвастрэньня адносінаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны, у якой афіцыйны Менск падтрымлівае Крэмль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адну групу беларускіх вайскоўцаў адправілі на навучаньне ў Расею ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У МУС стварылі 22 атрады добраахвотнікаў для абароны «тэрытарыяльнай цэласнасьці». ФОТА