Пра гэта піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Падчас апытаньня супраць новаўвядзеньняў выступілі 24,1% рэспандэнтаў, 26,6% устрымаліся ад адказу.
«Падтрымка абмежаваньня права на прытулак павялічваецца з узростам рэспандэнтаў і іх даходам», — адзначаюць сацыёлягі.
Дасьледаваньне праводзілася ў сярэдзіне кастрычніка 2024 году, было апытана 800 чалавек.
15 кастрычніка Туск паведаміў, што ў Польшчы прынятая комплексная міграцыйная стратэгія «Вярнуць сабе кантроль. Забясьпечыць бясьпеку». Раней ён заяўляў, што гэтая стратэгія прадугледжвае «часовае тэрытарыяльнае прыпыненьне права на прытулак».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адмоваў стане больш, працэдура ўскладніцца». У чым сутнасьць новай міграцыйнай стратэгіі Польшчы16 кастрычніка ў інтэрвію Gazeta Wyborcza Туск выказаў меркаваньне, што права на прытулак павіннае давацца толькі тым людзям, якія «сапраўды зазнаюць перасьлед у сваёй краіне і вяртаньне туды пагражае іх жыцьцю».
Журналіст пры гэтым прывёў сьведчаньне сваёй «сяброўкі зь Беларусі», якая падала прашэньне аб атрыманьні ў Польшчы міжнароднай абароны — і цяпер, у сьвятле заяваў прэм’ера аб узмацненьні жорсткасьці міграцыйнай палітыкі, асьцерагаецца дэпартацыі.
«Калі яна падала заяву аб наданьні прытулку, яна будзе разгледжаная», — адказаў прэм’ер-міністар.
У той жа дзень, рэагуючы на крытыку з боку прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды, Туск падкрэсьліў, што «не было ніводнага выпадку, каб беларускі апазыцыянэр спрабаваў нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу ў складзе групаў, арганізаваных Лукашэнкам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дуда пра пляны Туска прыпыніць права на прытулак у Польшчы: Гэта нанясе шкоду беларускім дысыдэнтамРашэньні ўраду накіраваныя ня толькі на абарону мяжы зь Беларусьсю, але і на прадухіленьне гібелі людзей, як мігрантаў, так і польскіх салдатаў і памежнікаў, сьцьвярджае Туск.
18 кастрычніка Эўрапейская рада выказала салідарнасьць з Польшчай у пытаньні атрыманьня прытулку.
Пасьля падзеяў 2020 году ў Беларусі Польшча стала адной з ключавых краінаў, у якія шмат беларусаў уцякалі ад рэпрэсіяў рэжыму Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЭЗ узмацняць міграцыйны кантроль у адказ на дзеяньні Расеі і Беларусі на мяжы з эўрапейскімі краінамі