Выбарчыя ўчасткі па ўсёй краіне зачыніліся а 21-й гадзіне паводле мясцовага часу, які супадае зь беларускім.
Папраўку прапанавала прэзыдэнтка краіны Мая Санду.
Раніцай 21 кастрычніка колькасьць тых, хто прагаласаваў на рэфэрэндуме за ўступленьне Малдовы ў Эўразьвяз, дасягнула 50,03% і перавысіла колькасьць тых, хто прагаласаваў супраць (49,97%). Адпаведныя зьвесткі прыводзіць ЦВК Малдовы па выніках апрацоўкі 98,33 працэнта пратаколаў.
Папраўку ў Канстытуцыю на гэты конт прапанавала прэзыдэнтка краіны Мая Санду.
Па выніках падліку больш чым 98 працэнтаў галасоў Санду набрала з 41,84 працэнта галасоў, прарасейскі сацыяліст Аляксандару Стаяноглу набірае 26,34 працэнта, чакаецца, што яны сустрэнуцца ў другім туры галасаваньня 3 лістапада.
Паводле ЦВК, на выбарах прэзыдэнта прагаласавалі больш за 51.4% зарэгістраваных выбарнікаў (каля 1.550.000 чалавек). На прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году яўка была 48,54%.
Для таго, каб адбыўся рэфэрэндум, патрабавалася яўка як найменей траціны зарэгістраваных выбарнікаў. Ужо на 19-ю гадзіну мясцовага часу, паводле ЦВК, яўка перавысіла 42% выбарнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Малдове заявілі пра новыя спробы дэстабілізацыі перад выбарамі і рэфэрэндумам аб уступленьні ў ЭЗМалдаўскія і замежныя назіральнікі папярэджвалі пра спробу Расеі ўмяшацца ў выбарчы працэс рознымі спосабамі — ад дэзынфармацыі да пакупкі галасоў і арганізацыя правакацый.
Прэзыдэнт у Малдове мае абмежаваныя паўнамоцтвы, але Санду з дапамога лібэральнай партыі «Дзеяньне і салідарнасьць», якая яе падтрымлівае, здолела правесьці шэраг рэформаў. Яе самы амбітны праект — пазбаўленьне залежнасьці ад расейскага газу пасьля маштабнага уварваньня Расеі ва Ўкраіну. Аднак гэта стала адным з фактараў інфляцыі і эканамічных праблемаў для краіны.
За некалькі дзён да галасаваньня ўлады Малдовы абвясьцілі пра арышт чатырох чалавек і папярэдзілі, што ў Расеі і на Бальканах дзясяткі іншых рыхтуюць да «дэстабілізацыі» краіны пасьля галасаваньня. Расея, чые войскі застаюцца на тэрыторыі малдоўскага сэпаратысцкага рэгіёну Прыднястроўе, адмаўляе сваё ўмяшаньне ў цяперашнія выбары.