«Дзяржавы — чальцы ЭЗ, такія як Польшча, гуляюць у палітычныя гульні з правамі ўцекачоў і мігрантаў. Ад Польшчы да Фінляндыі, Грэцыі і Нямеччыны так званыя „надзвычайныя сытуацыі“ выкарыстоўваюцца ў якасьці падставы для прыняцьця законаў, якія сур’ёзна падрываюць доступ да прытулку і абарону ад высылкі», — прыводзіць яе словы інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Праваабаронца адзначыла, што прапановы часова прыпыніць права на атрыманьне прытулку «ставяць пад пагрозу правы людзей, якія шукаюць бясьпекі».
На яе думку, некаторыя краіны ЭЗ, якія ствараюць перашкоды для атрыманьня прытулку, «караюць людзей, якія маглі стаць ахвярамі гвалту і гандлю людзьмі або быць завабленымі на межы ЭЗ пад ілжывай падставай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адмоваў стане больш, працэдура ўскладніцца». У чым сутнасьць новай міграцыйнай стратэгіі ПольшчыАкрамя таго, праваабаронца заявіла, што прапановы прыпыніць права падаваць заявы на атрыманьне прытулку «яўна не адпавядаюць нядаўна ўхваленаму рэглямэнту ЭЗ аб крызісах і форс-мажорных абставінах у рамках Пакту аб міграцыі і наданьні прытулку».
«З 2021 году ЭЗ цярпіць практыку, якая ўжываецца Польшчай, Латвіяй і Літвой на іх межах зь Беларусьсю, якая выходзіць за рамкі ўсіх паўнамоцтваў, дадзеных ім у адпаведнасьці з заканадаўствам ЭЗ, а апошнім часам — і на мяжы Фінляндыі з Расеяй. Эўракамісіі даўно час сур’ёзна паставіцца да сваёй ролі захавальніка дамоваў і даслаць выразны сыгнал аб тым, што асноўныя правы ня могуць быць падпарадкаваныя палітычным інтарэсам», — заявіла прадстаўніца Amnesty International.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дуда пра пляны Туска прыпыніць права на прытулак у Польшчы: Гэта нанясе шкоду беларускім дысыдэнтам15 кастрычніка прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск паведаміў, што ў краіне прынятая комплексная міграцыйная стратэгія «Вярніце сабе кантроль. Забясьпечыць бясьпеку». Раней ён заяўляў, што гэтая стратэгія прадугледжвае «часовае тэрытарыяльнае прыпыненьне права на прытулак».
16 кастрычніка ў інтэрвію выданьню Gazeta Wyborcza Туск заявіў, што права на прытулак павінна давацца толькі тым людзям, якія «сапраўды зазнаюць перасьлед у сваёй краіне і вяртаньне туды пагражае іх жыцьцю».
Ён падкрэсьліў, што прыпыненьне прыёму заяваў на прытулак будзе тычыцца «асобаў, якія незаконна перасякаюць польскую мяжу пры падтрымцы беларускіх і расейскіх службаў».
У той жа дзень, рэагуючы на крытыку з боку прэзыдэнта Анджэя Дуды, Туск падкрэсьліў, што «не было ніводнага выпадку, каб беларускі апазыцыянэр спрабаваў нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу ў складзе групаў, арганізаваных Лукашэнкам».
Рашэньні ўраду накіраваныя ня толькі на абарону мяжы зь Беларусьсю, але і на прадухіленьне гібелі людзей, як мігрантаў, гэтак і польскіх салдатаў і памежнікаў, заявіў Туск.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўразьвязе адрэагавалі на заявы Польшчы аб прытулку і апублікавалі 10 пунктаў удасканаленьня міграцыйнай палітыкі14 кастрычніка прэс-сакратар Эўракамісіі Аніта Хіпэр падкрэсьліла, што Эўразьвязу «важна і неабходна абараняць свае зьнешнія межы», аднак дзяржавы — чальцы ЭЗ маюць міжнародныя абавязаньні, у тым ліку доступ да працэдуры наданьня прытулку.
Паводле яе слоў, пытаньні аховы межаў і абавязкі даваць прытулак іншаземцам «не зьяўляюцца ўзаемавыключальнымі».
Пасьля падзеяў 2020 году ў Беларусі Польшча стала адной з краінаў, куды беларусы найчасьцей уцякалі ад рэпрэсіяў рэжыму Лукашэнкі.