Сямейную пару затрымалі за ўдзел у пратэстах і падпіскі
На відэа сілавікоў мужчына кажа, што быў падпісаны на «дэструктыўныя» каналы, удзельнічаў у пратэстах, адпраўляў інфармацыю ў чат-боты каналаў «Чорная кніга Беларусі» і «Голас», піша «Вясна».
Жанчына кажа, што працуе ў IT-кампаніі, у пратэстах яна не ўдзельнічала, але падтрымлівала людзей з балькона. Таксама яна была падпісаная на «экстрэмісцкія» каналы і пісала ў іх «абразьлівыя» камэнтары і перадрукоўвала допісы.
«Медиазона» знайшла ў сацсетках старонку жанчыны, там яна падпісана як Кацярына Краўцова. Мужчына ў сацсетках падпісаны як Міхаіл Краўцоў.
Як вядома, відэа падобнага кшталту сілавікі найчасьцей запісваюць пад моцным фізычным і маральным ціскам на затрыманых, таму яны могуць агаварыць сябе. У прававой дзяржаве здабытыя такім чынам зьвесткі доказамі ў судах ня лічацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 17 кастрычніка: затрыманьне са стралянінай у Віцебску; за камэнтары затрымалі грамадзяніна Ізраілю