Дата дня
18 кастрычніка 1947 году нарадзіўся Юры Хашчавацкі, беларускі кінарэжысэр, ляўрэат міжнародных кінафэстываляў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Жэнэве, Бэрліне, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу і інш.
Хашчавацкі — аўтар больш як 30 кінафільмаў, найбольш вядомы зь якіх — «Звычайны прэзыдэнт» (1996). У ім Хашчавацкі стварыў сатырычны партрэт будучага дыктатара Лукашэнкі на пачатку кар'еры. Фільм атрымаў міжнароднае прызнаньне, і ў 1997 годзе яму быў прысуджаны прыз Бэрлінскага кінафэстывалю і прэстыжная расейская Прэмія Сахарава. Пасьля прэм'еры на рэжысэра быў учынены напад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юры Хашчавацкі: «Лукашэнка — гэта сума баязьліўцаў»Падзеі ў гісторыі
1867 — Аляска ад Расеі перайшла да Злучаных Штатаў Амэрыкі.
1918 — у Парыжы апублікавалі Дэклярацыю незалежнасьці чэхаславацкага народа часовага ўрада Чэхаславакіі.
1920 — скончыліся ваенныя дзеяньні паміж Польскім войскам і Чырвонай арміяй.
1922 — заснаваная брытанская карпарацыя ВВС.
1939 — войскі Чырвонай Арміі ўвайшлі на тэрыторыю Эстоніі.
1942 — нацысты зьнішчылі Берасьцейскае гета.
1993 — у Латвіі ўвялі новую валюту — лат.
18 кастрычніка дзень нарадзіліся
1523 — Ганна Ягелёнка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская ў 1575–1596 гадах.
1680 — Ян Фрэдэрык Сапега, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1906 — Алесь Салагуб, беларускі паэт.
1912 — Пятро Бітэль, беларускі перакладчык, літаратар, настаўнік.
1939 — Лі Гарві Освальд, забойца прэзыдэнта ЗША Джона Кенэдзі. На пачатку 1960-х Освальд жыў у Менску.
У гэты дзень памерлі
1893 — Шарль Франсуа Гуно, францускі кампазытар. Гуно быў заснавальнікам новага жанру ў францускім опэрным мастацтве — лірычнай опэры. Яго найлепшы твор — опэра «Фаўст» (1859), у якой кампазытар адмовіўся ад філязофскай праблематыкі літаратурнай крыніцы (аднайменнай трагедыі Гётэ) і зрабіў акцэнт на любоўную драму гераіні. Ён інтанацыйна абнавіў опэру, зьвярнуўшыся да мэлядычнага ладу тагачаснага бытавога рамансу.
1931 — Томас Эдысан, амэрыканскі вынаходнік.