У верасьні 2024 году суды Беларусі працягвалі актыўна выносіць выракі з палітычных матываў.
За верасень, паводле папярэдніх зьвестак праваабарончага цэнтру «Вясна», асудзілі 170 чалавек, зь якіх 46 жанчын і 124 мужчыны.
За жнівень гэтая лічба складала 127 чалавек.
Найбольш у верасьні 2024 году асудзілі ў Менску — 61 чалавека, у Берасьцейскай вобласьці — 44 чалавекі.
Паводле праваабаронцаў, працягваецца практыка перасьледу цэлых сем’яў або груп сваякоў паводле 342 артыкулу КК за ўдзел у пратэстах.
Як мінімум 12 чалавек у верасьні асудзілі паўторна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 кастрычніка: у Менску за салідарнасьць з палітвязьнямі асудзілі бізнэсоўца ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 14 кастрычніка: Судзяць былога начальніка кацельні і дызайнэра-ілюстратара ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці прайшоў 11-ы групавы суд за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 году