У ЗША 56-гадовы этнічны сэрб быў асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі за незаконна атрыманы дазвол на жыхарства. Сэрб утаіў некаторыя факты свайго ўдзелу падчас вайны ў Югаславіі ў 90-я.
Як гаворыцца ў прэс-рэлізе Міністэрства юстыцыі ЗША ад 16 кастрычніка, чалавек зь імем Югаслаў Відыч заяўляў, што яго ніколі не абвінавачвалі ў парушэньні якога-кольвечы закону, калі ён падаваў заяўку на атрыманьне статусу пастаяннага жыхара ЗША. Аднак насамрэч ён быў абвінавачаны ў Харватыі ў ваенных злачынствах супраць цывільнага насельніцтва, перш чым эміграваў у ЗША ў якасьці ўцекача ў 1999 годзе.
Нягледзячы на пражываньне ў Злучаных Штатах цягам 25 гадоў, Відыч ня здолеў выступіць у судзе па-ангельску, размаўляў па-сэрбску.
«Я ніколі ня меў намеру прычыніць шкоды. Я хацеў прыехаць сюды да сям’і».
Адвакат Дэніэл Місевіч падчас слуханьняў заявіў, што ягоны падабаронны пабудаваў жыцьцё вытворцам каўбасаў у Парма-Гайтс, прадмесьці Кліўлэнду, штат Агаё. Па словах адваката, Югаслаў Відыч быў набожным прыхаджанінам сваёй царквы і адданым бацькам дваіх дзяцей, паведамляе мясцовае інфармацыйнае агенцтва Cleveland.com.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вечных межаў не бывае, але...» Чым скончацца для Пуціна ягоныя тэрытарыяльныя заваёвы ва Ўкраіне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН ухваліла рэзалюцыю пра генацыд у Срэбраніцы. Бялград адмаўляецца прызнаць віну сэрбаў