Як паведамляе агенцтва «Москва», згодна з патэнтам уладальнік брэнду зможа вырабляць моцныя сьпіртовыя напоі — да прыкладу, гарэлку, віскі і джын. Акрамя таго, патэнт прадугледжвае магчымасьць вырабляць сэкс-цацкі, сэкс-лялькі, ладан і мыла.
Таксама патэнт дае права арганізоўваць шоў-праграмы пад брэндам «Я русский», праводзіць канцэрты, запісваць і трансьляваць музыку. Акрамя таго, пад брэндам «Я русский» можна будзе вырабляць навуковае і музычнае абсталяваньне, а таксама займацца агародніцтвам.
Яраслаў Дронаў, які выступае пад псэўданімам Shaman, — адзін з самых пасьпяховых расейскіх поп-музыкаў, якія выступаюць з пракрамлёўскіх пазыцый. Ён неаднаразова ўдзельнічаў у канцэртах у падтрымку вайны ва Ўкраіне і анэксіі Крыму, выказваецца як гарачы прыхільнік кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна і ягонай палітыкі. Сьпявак трапіў у санкцыйныя сьпісы Эўразьвязу за падтрымку вайны і канцэрты на акупаваных тэрыторыях Украіны. «Я русский» — адна з найбольш вядомых песень выканаўцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цяпер нават неба не дапаможа». ГУБАЗіК прыгразіў перасьледам Максу Каржу