У Бэрліне ля музэя Штазі адкрылі арт-інсталяцыю «Нязломныя» пра зьняволеных беларускіх праваабаронцаў

Арт-інсталяцыя, прысьвечаная пяці беларускім палітычным зьняволеным, праваабаронцам «Вясны». Бэрлін, Нямеччына

Да канца кастрычніка ў Бэрліне можна наведаць арт-інсталяцыю, прысвечаную пяці палітзьняволеным праваабаронцам «Вясны»: Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзімеру Лабковічу, Марфе Рабковай і Андрэю Чапюку. 

Выстава «Нязломныя» паўстала на тэрыторыі музэя Штазі, былой спэцслужбы ГДР, камуністычнай дзяржавы на ўсходняй частцы Нямеччыны, якая існавала пасьля Другой сусьветнай вайны і да ўзьядньня краіны ў 1990 годзе.

Выстава нагадвае пра драматычную рэальнасьць, у якой апынулася цяперашняя Беларусь: сярод сотняў палітычных зьняволеных за кратамі знаходзяцца і тыя, хто заўжды імкнуўся дапамагаць беларусам абараняць свае законныя правы і свабоды, піша праваабрончы цэнтар «Вясна».

Выставу можна наведаць па адрасе Stasi-Zentrale. Campus für Demokratie, Haus 22, Ruschestraße, Berlin да 30 кастрычніка.

Арт-інсталяцыя «Нязломныя» створана ў межах кампаніі салідарнасці з палітзьняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna. Раней праект быў прадстаўлены ў Вільні (Літва) і Познані (Польшча).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два гады назад Алесь Бяляцкі стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру. Ён у турме больш як тры гады
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Празе адкрылася выстава, прысьвечаная Алесю Бяляцкаму. ФОТА