У чарзе на выезд зь Беларусі ў суседнія краіны Эўрапейскага зьвязу а 10-й гадзіне раніцы 15 кастрычніка знаходзіўся 1561 транспартны сродак. У верасьні агульная колькасьць легкавікоў, грузавікоў і аўтобусаў дасягала 3,5 тысячы.
Як сьведчаць зьвесткі Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, выезду ў Польшчу ў пункце пропуску Берасьце (з сумежнага боку — Тарэспаль) чакаюць 340 легкавых аўтамабіляў і 6 аўтобусаў.
Грузавы транспарт масава сабраўся на мяжы зь Літвой — 480 у Каменным Логу (Меднікі) і 575 у Беняконях (Салечнікі). На мяжы з Латвіяй у пункце пропуску Грыгораўшчына (Патэрніекі) 160 грузавікоў (усяго 1215). На польскім кірунку няма ніводнага грузавога аўтамабіля. У верасьні ў чарзе на ўсіх эўрапейскіх пунктаў пропуску стаяла 2870 грузавікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выезду зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу чакае 3,4 тысячы транспартных сродкаў8 жніўня 2023 году Літва закрыла пункты пропуску Шумск (зь беларускага боку Лоша) і Цьверач (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкі (Катлоўка) і Райгорад (Прывалка). На мяжы зь Беларусьсю працягваюць працаваць два літоўскія памежыя пераходы — у Медніках і Салечніках.
Пасьля вынясення палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту Саюзу палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўленьня волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (зь беларускага боку Бераставіца).
19 верасня 2023 году з прычыны павелічэньня наплыву нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і пункт пропуску Сіленэ (Урбаны).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У пункце пропуску на мяжы зь Літвой рамонт, грузавікі будуць езьдзіць разам зь легкавымі аўтамабілямі