У Літве на палігоне ў Падбродзьдзі (Пабрадзе), што знаходзіцца паблізу Беларусі, з 14 да 31 кастрычніка праходзяць міжнародныя вайсковыя вучэньні «Моцны Грыфон 2024» (Strong Griffin 2024).
Як адзначаецца на афіцыйным сайце Ўзброеных сіл Літвы, у вучэньнях удзельнічаюць больш за 2500 вайскоўцаў і 250 адзінак вайсковай тэхнікі зь Літвы, ЗША, Вялікай Брытаніі і Польшчы.
Літву на вучэньнях прадстаўляюць жаўнеры Добраахвотніцкіх сіл нацыянальнай абароны, вайсковай паліцыі, вайскова-мэдычнай службы, інжынэрных і супрацьпаветраных батальёнаў Узброеных сіл.
На штогадовых вучэньнях Strong Griffon 2024 падразьдзелы адпрацоўваюць плянаваньне і правядзеньне абарончых апэрацый ва ўзаемадзеяньні з хаўрусьнікамі.
У жніўні на палігоне ў Падбродзьдзі прадэманстравалі, як умацоўваюць мяжу зь Беларусьсю і Расеяй.