Анастасія Булыбенка ў сваім інстаграме расказала, што гэта, на яе думку, хутчэй за ўсё азначае, што супраць яе завялі «спэцвядзеньне».
«Гэтая кватэра — адзінае і апошняе, што засталося ў мяне ад бацькі, які прапаў бязь вестак у 2009 годзе.
У мяне няма ніякай інфармацыі пра тое, як і калі гэта адбылося.
Я працую ў Беларускай асацыяцыі журналістаў, ініцыятыве „Вольныя паштоўкі“ і ў Беларускай асацыяцыі бізнэсаў за мяжой — усе яны прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пасьля таго як я выехала зь Беларусі, я актыўна давала інтэрвію, удзельнічала ў офлайн-мерапрыемствах і акцыях і нават ладзіла свае».
Булыбенка дадала, што адчувае «злосьць і несправядлівасьць».
Яна мяркуе, што гэта сьведчыць пра страх рэжыму Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт завёў справу на журналістку Ганну Златкоўскую і арыштаваў яе лецішчаАся Булыбенка — былая студэнтка БНТУ, якую ў 2020 годзе адлічылі падчас восеньскіх акцыяў пратэсту ў Беларусі. Дзяўчыну асудзілі на 2,5 года калёніі па «справе студэнтаў». Яна цалкам адбыла свой тэрмін і ў мінулым лістападзе выйшла на волю.
Пасьля вызваленьня Асі забаранілі выяжджаць з краіны. Калі яна здымала забарону на выезд у судзе, яе арыштавалі яшчэ на 30 содняў і адправілі на Акрэсьціна. Пазьней ёй усё ж удалося пакінуць Беларусь, дзе ёй надалей пагражала небясьпека. Цяпер былая палітзьняволеная жыве ў Вільні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогерку Алену Янушкоўскую праз суд выпісваюць з хаты, якую арыштавалі і прадалі ў яе адсутнасьцьШто такое спэцвядзеньне
Так званае «спэцвядзеньне» датычыць паўналетніх грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой і супраць якіх завялі «палітычныя» крымінальныя справы.
Судзіць завочна могуць паводле 48 артыкулаў (злачынствы супраць міру і бясьпекі чалавецтва, супраць дзяржавы, шэраг іншых злачынстваў, зьдзяйсьненьне якіх нясе пагрозу нацыянальнай бясьпецы).
Спэцыяльнае вядзеньне пачынаецца ў выпадку, калі замежная дзяржава адмаўляе ў выдачы абвінавачанага або калі на працягу 6 месяцаў з моманту накіраваньня Генпракуратурай адпаведнага запыту ня будзе атрымана згода замежнай дзяржавы.
Адна з мэтаў завочных працэсаў — «кампэнсаваць шкоду», якую чалавек нібыта нанёс дзяржаве. Таму падчас завочных судоў робяць маёмасныя спагнаньні, у тым ліку канфіскоўваюць маёмасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт арыштаваў хату кіраўніка «Белсату» на Піншчыне, якую пабудаваў яго дзед, вязень ГУЛАГу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У цэнтры Вільні адкрылі выставу постэраў пра 30 гадоў рэжыму Лукашэнкі. Фота