Два чалавекі загінулі і 22 былі параненыя за мінулыя содні ў выніку расейскіх абстрэлаў у Данецкай, Харкаўскай, Запароскай і Херсонскай абласьцях, сьведчаць рэгіянальныя вайсковыя адміністрацыі, адзначае ўкраінская служба Радыё Свабода.
У прыватнасьці, па словах старшыні Данецкага аблвыканкаму Вадзіма Філашкіна, 12 кастрычніка ў рэгіёне загінулі двое жыхароў: у паселішчах Курахаўка і Ўлакла, яшчэ 11 чалавек атрымалі раненьні.
У Харкаўскай вобласьці пацярпелі чатыры чалавекі. Па словах кіраўніка ОВА Алега Сінегубава, у выніку расейскіх абстрэлаў таксама пацярпелі дамы ў Харкаўскім, Купянскім і Ізюмскім раёнах.
Чатыры чалавекі пацярпелі ў выніку расейскіх удараў па Запарожжы. Як паведаміў кіраўнік ОВА Іван Фёдараў, за содні расейскія войскі нанесьлі 329 удараў па 13 населеных пунктах Запароскай вобласьці, у прыватнасці, з выкарыстаньнем 170 бесьпілётных лятальных апаратаў розных мадыфікацый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея абстраляла Запарожжа, Крывы Рог і Адэшчыну, украінцы нанесьлі ўдар па вайсковым аэрадроме ў Адыгеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вуглядар, у якім загінуў беларус, перайшоў пад кантроль Расеі. Украінскія гарады цярпяць ад абстрэлаў