Па меншай меры 16 чалавек, у тым ліку трое жанчыны і двое дзяцей, забітыя ў выніку сутычак на паўночным захадзе Пакістану, паведамілі афіцыйныя асобы дзяржавы, перадае AFP.
Суніцкія і шыіцкія мусульманскія групы на працягу некалькіх месяцаў вядуць баі ў раёне Курам пакістанскай правінцыі Хыбэр Пахтунхва.
Курам, раней паўаўтаномная вобласьць, мае гісторыю крывавых супрацьстаяньняў паміж ісламскімі групамі, якія належаць да суніцкіх і шыіцкіх галінаў ісламу. Сутычкі за гэтыя гады забралі сотні жыцьцяў.
У суботу групу сунітаў пад суправаджэньне ўзялі ўзброеныя жаўнеры пасьля таго, як яны зазналі нападу, паведаміў AFP высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі Курама на ўмовах ананімнасьці.
«У выніку загінулі 14 чалавек, у тым ліку 3 жанчыны і 2 дзіцяці, яшчэ шэсьць атрымалі раненьні», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кабуле як найменей 22 чалавекі параненыя выбухам, двое загінуліПамежная паліцыя адрэагавала і забіла двух нападнікаў, шыітаў, сказаў чыноўнік.
У іншых нядаўніх сутыкненьнях у ліпені і верасьні загінулі дзясяткі людзей, яны скончыліся толькі пасьля джыргі, або племянной рады, якая абвясьціла спыненьне агню.
Афіцыйныя асобы спрабуюць дамагчыся новага перамір’я.
Шыіцкая суполка ў Пакістане, пераважна суніцкай краіне, доўгі час цярпела дыскрымінацыю і гвалт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былому прэм’еру Пакістана прысудзілі трэці тэрмін цягам тыдня. Раней супраць яго завялі 50 крымінальных справаў