Дзень у гісторыі
1795 — у Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Вугоршчыны, Прусіі і Расеі падпісалі канвэнцыю аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай.
1900 — апублікаваная асноўная кніга Зыгмунда Фройда «Тлумачэньне сноў».
1910 — у Санкт-Пецярбургу ў друкарні Пянткоўскага выходзіць другі паэтычны зборнік Янкі Купалы «Гусьляр».
1929 — у Менску пачаўся рух трамваяў.
1960 — з канвэеру Беларускага аўтамабільнага заводу ў Жодзіне сышоў першы 40-тонны самазвал.
1999 — 25 гадоў таму у сыстэме каталіцкай царквы Беларусі загадам папы Яна Паўла II на просьбу кардынала Казіміра Сьвёнтка створаная Віцебская дыяцэзія, якая ўваходзіць у склад Менска-Магілёўскай мітраполіі.
2020 — раніцай у цэнтры Менску міліцыянты схапілі аднаго з уласьнікаў крамы „Первый цветной“ Максіма Харошына разам з жонкай. Мужчыну брутальна зьбілі ў міліцыі, адкуль яго адразу адправілі ў шпіталь.
У гэты дзень нарадзіліся
1847 — Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзеяч, мэмуарыст. У 1905–1910 гадах на грошы Вайніловіча пабудавалі Чырвоны касьцёл у памяць пра ягоных дзяцей, якія заўчасна памерлі, — Сымона і Алену Вайніловічаў.
1884 — Баляслаў Пачопка, дзяяч беларускага хрысьціянскага руху, сталы аўтар ґазэты „Наша Ніва“, рэдактар-выдавец першае беларускае каталіцкае ґазэты „Biełarus“, (1913—1915), уніяцкі сьвятар.
1888 — Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.
1896 — Мікола Шчакаціхін, мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва, дасьледаваў выяўленчае мастацтва і архітэктуру Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасьці.
1925 – Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі.
1941 — Вера Церлюкевіч, рабочая, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х.
1970 — Вітольд Ашурак, беларускі палітвязень. Памёр у турме ў траўні 2021 пры нявысьветленых абставінах.
У гэты дзень памерлі
1810 — Ян Нікадзім Лапацінскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, мэцэнат, калекцыянэр, майстар гравіроўкі па медзі.
1962 — Павал Гуткоўскі, мастак-графік, вязень ГУЛАГу.
1979 — Дзьмiтры Лукас, кампазытар, аўтар опэры „Кастусь Каліноўскі“.
1986 — Андрэй Бембель, скульптар, народны мастак Беларусі.
2001 — Максім Лужанін, беларускі паэт, літаратуразнаўца.
2004 — Уладзімер Міхнюк, гісторык.