У судзе Салігорскага раёна 11 кастрычніка пачынаюць судзіць Жанну Аўрамчык. Жанчыну абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 368 («абраза Лукашэнкі») і арт. 369 («абраза прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэксу, паведамляе «Вясна».
Справу разглядае судзьдзя Вольга Пракаповіч. «Вясна» піша, што, імаверна, ідзецца пра жыхарку Салігорску Жанну Аўрамчык, якая працавала ў адной зь мясцовых гандлёвых сетак. У лютым 2019 году ў Салігорскай лякарні памёр яе муж — 57-гадовы Леанід Аўрамчык. Жанчына была ўпэўненая ў нядбальстве лекараў, таму спрабавала вызначыць ступень іх вінаватасці ў сьмерці мужа празь дзяржаўныя ўстановы.
Усяго на гэтым тыдні ў беларускіх судах разглядаюць пяць справаў за «абразу» Лукашэнкі і тры — за «абразы» іншых прадстаўнікоў улады. Найчасьцей паводле гэтых артыкулаў людзей судзяць за камэнтары ў сацыяльных сетках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 10 кастрычніка: ксяндза Бараўнёва арыштавалі на 10 содняў; у Рагачове судзяць дырэктара школы«Экстрэмісцкім» прызналі Telegram-канал «За Союзное Государство Беларуси и России»
Такое рашэньне прыняў суд Мядзельскага раёну 9 кастрычніка. Цяпер на гэты канал падпісаныя амаль 1700 чалавек.
Таксама «сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі:
- Telegram-каналы «Vtb.nardep.оnline», «Кропка»;
- Youtube-каналы «ТОЧКА НЕВОЗВРАТА», «malina_shorts»;
- Старонкі ў «Одноклассниках» «Я-ПАТРЫЁТ. I хачу размаўляць на роднай мове !!!», «Реальная Беларусь», «Туров — Родина моя», «Мы из Житкович», «Беларускi мiлiтарыст», «Беларуская мова — Белорусский язык»;
- TikTok-старонка «helpsosrussia»;
- Старонкі ва «Укантакце» «Свабода АRT ǀ Беларусь»;
- Старонкі ў Facebook «народная парламентская партия Республики Беларусь», «Беларуская служба Польскага радыё»;
- Сайт «Актыўнымі быць файна» (abfby.оrg) і яго старонкі ў сацсетках;
- Старонкі ў «Х» «Real Dmitry Smirnov», «Сярожка», «Frederic Petit»;
- Старонкі ў Instagram «belarus.verein.аt», «genna_dii74», «volhaklaskouskaya», «lichtar_by», «belarusian_ny», «prostymi.slovаmi.chаnnel», «tatsiana_ktl», «artisanaleks», «e.voevodov», «elizaveta.k.аrt», «maryna_singh».
Затрымалі пасьля праверкі пры ўладкаваньні на працу
На відэа сілавікоў, паведамляюць праваабаронцы, жанчыну прымусілі расказаць, што раней яна ўдзельнічала ў дзейнасьці «Моладзі БНФ», а ў 2020 годзе нібыта прымала ўдзел у пратэстах, заклікала ў Telegram-чаце перакрываць дарогі, абражала сілавікоў. Яе затрымалі пасьля таго, як не прайшла праверку пры ўладкаваньні на дзяржаўную працу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 кастрычніка: за здымкі вайсковай тэхнікі ў Лоеве затрымалі мужчынуУ Менску распачаўся суд над беларускамоўнай супрацоўніцай EPAM, якую затрымалі па вяртаньні з Грузіі
Марыне Леановіч 28 гадоў. Яна піша артыкулы для беларускай Вікіпэдыі, робіць ілюстрацыі ды перакладае на беларускую мову, а яшчэ піша вершы. Усе сацыяльныя сеткі дзяўчына вядзе па-беларуску, але пад псэўданімамі, пісала «Наша Ніва».
Пасьля пачатку вайны Марына паехала жыць у Грузію. Пра затрыманьне Марыны напісалі ў Твітэры ў кастрычніку 2023 году. Невядома, чаму яна вярнулася ў Беларусь.
Суд над Марынай пачаўся 11 кастрычніка, у Менскім гарадзкім судзе. Яе абвінавачваюць паводле двух артыкулаў — «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і 2 арт. 361-2 КК) і «фінансаваньне або іншая фінансавая падтрымка вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК). Справу разглядае судзьдзя Алена Шылько.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 20 верасьня: масавыя затрыманьні ў Глыбокім