Дата дня
10 кастрычніка 1939 году была падпісаная дамова паміж СССР і Літвой, паводле якой Літве адышлі Вільня і Віленская вобласьць. Перад гэтым меркавалася зрабіць Вільню сталіцай Заходняй Беларусі, аднак сталася па-іншаму. Узамен за Вільню Літва дазволіла разьмясьціць на сваёй тэрыторыі савецкія вайсковыя базы, якія неўзабаве стануць пляцдармам далучэньня Літвы да СССР.
Таксама ў гэты дзень
1577 — Магілёў і Мазыр атрымалі Магдэбурскае права.
1794 — Бітва пад Мацяёвіцамі. Пераломны бой падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі. Скончыўся паразай арміі паўстанцаў і захопам у палон параненага Касьцюшкі. Параза мела вынікам трэці падзел і ліквідацыю Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.
1923 — Атрад Юркі Моніча напаў на цягнік. За 2 кілямэтры ад станцыі Слаўнае (на перагоне Бобр — Талачын) атрад спыніў цягнік Бэрлін — Масква, у якім ехалі замежныя дыпляматы і савецкія чыноўнікі. Іншаземцаў абрабавалі, а камуністам на загад Моніча далі ў прысутнасьці дыпляматаў па сорак шомпалаў. Сваю частку здабычы Моніч аддаў на карысьць «Зялёнага дуба».
2006 – пачала працу сацыяльная сетка «ЎКантакце».
2007 – брытанскі гурт Radiohead апублікаваў у інтэрнэце альбом «In Rainbows». Упершыню ў гісторыі музычны альбом можна было спампаваць за грошы, прычым суму плацяжу кожны чалавек вызначаў самастойна.
2015 – адбыўся тэракт у турэцкай Анкары. Паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 102 чалавекі.
У гэты дзень нарадзіліся
1796 — Міхал Без-Карніловіч, беларускі гісторык, этнограф, вайсковы тапограф, генэрал-маёр.
1813 — Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар.
1930 — Гаральд Пінтэр, брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 2005 году.
1940 — Кастусь Тарасаў, пісьменьнік і журналіст, аўтар гістарычнае прозы і эсэ.
1943 — Валеры Галубовіч, гісторык, стваральнік навучальнага курсу «Эканамічнай гісторыі Беларусі».
1957 — Леанід Дранько-Майсюк, беларускі паэт.
У памяці
1640 — Мікалай Трызна, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1739 — Дамінік Рудніцкі, пісьменьнік. Пісаў вершы па-беларуску, стварыў сатырычны цыкль «Зьвярыныя гратэскі» («Ваенны паход грыбоў», «Птушыны баль», «Камара з дуба цяжкі ўпадак» і іншыя).
1783 — Людвік Грынцэвіч, беларускі архітэктар эпохі позьняга барока.
1833 — Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыплямат, кампазытар.
1867 — Ігнат Легатовіч, пісьменьнік і паэт, кнігазнаўца.
1938— Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца. Памёр у ГУЛАГу. Бабарэка распрацоўваў пытаньні літаратуразнаўства і эстэтыкі, дасьледаваў літаратурны працэс. Шэраг працаў прысьвяціў творчасьці Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Дубоўкі, М. Чарота, З. Бядулі і іншых беларускіх пісьменьнікаў.
1954 — Аляксандар Данілевіч, выкладчык матэматыкі ў Наваградзкай і Віленскай беларускіх гімназіях, распрацоўнік тэрміналёгіі, аўтар падручнікаў.
2020 — Валер Шчукін, палітык, праваабаронца, журналіст.