Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў аб пачатку тк званага «спэцыяльнага вядзеньня» супраць прадпрымальніка, грамадзкага дзеяча, эканаміста Паўла Данэйкі. Яму ставяць у віну тры крымінальныя артыкулы:
- ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 233 («Прадпрымальніцкая дзейнасьць, якая ажыцьцяўляецца без спэцыяльнага дазволу (ліцэнзіі)»),
- ч. 1 арт. 357 («Змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»),
- ч. 3 арт. 361-1 («Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні»).
Сьледчыя прапануюць Паўлу Данэйку, які знаходзіцца за межамі Беларусі, зьявіцца ва ўпраўленьне СК па Менску.
«Ня ведаю, што і камэнтаваць. Магчыма, гэта зьвязана з маёй працай у бізнэс-школе „Інстытут прадпрымальніцтва і мэнеджмэнту“, але дакладна не магу сказаць», — гэтак Павал Данэйка адрэагаваў у інтэрвію Свабодзе на завядзеньне адносна яго спэцвытворчасьці Сьледчым камітэтам.
Паводле Паўла Данэйкі, сьледчыя раней яго не інфармавалі пра нейкія свае дзеяньні і завядзеньне супраць яго крымінальнай справы. Ці зможа ён сябе бараніць, Павал Данейка ня ведае.
«А як у такіх умовах бараніцца? Яны там, я тут. Калі запросяць для ўдзелу ў нейкіх дзеяньнях, тады паглядзім», — сказаў Павал Данэйка, які ўжо некалькі гадоў жыве за межамі Беларусі.
Павел Данэйка — эканаміст, генэральны дырэктар бізнэс-школы ІПМ. У 1995-1996 гадах ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, распушчанага Лукашэнкам. Быў адным з арганізатараў штогадовага Кастрычніцкага эканамічнага форуму, які раней праходзіў у Менску.
«Спэцыяльная вытворчасьць» прадугледжвае, што крымінальная справа расьсьледуецца завочна, калі абвінавачаны па ёй знаходзіцца не ў Беларусі, а пасля адбываецца завочны суд.