Гандаль таварамі Беларусі і Расіі за восем месяцаў 2024 году склаў больш як 34 млрд. даляраў, што на 8,2% больш у параўнаньні з аналягічным пэрыяд 2023-га, заявіў амбасадар Беларусі ў РФ Аляксандар Рагожнік.
Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Паводле Рагожніка, беларускі экспарт у Расею за гэты час у гадавым вымярэньні вырас амаль на 4%.
«Позірк» супаставіў інфармацыю дыплямата з апублікаванымі ў гэты ж дзень зьвесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, і выявілася, што на РФ прыпадае больш за 60% усяго аб’ёму замежнагандлёвага таварнага абарачэньня Беларусі — больш за 56 млрд даляраў. Пры гэтым на РФ прыпадае каля 63% беларускага экспарту і 58% імпарту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Злом трэнду праз вайну і санкцыі. Глядзім, як Беларусь гандлюе з Расеяй і Кітаем